"Проста праграма" ў новым фармаце

19.09.2008
"Звязда", 19 сентября 2008 г.

Менавiта такой убачаць яе гледачы на канале "ЛАД" у пачатку кастрычнiка. Вядучую Аксану Вечар у праекце заменiць Аляксандр Дамарацкi - вядомы тэлежурналiст, двухразовы ўладальнiк прэмii Нацыянальнага конкурсу "Тэлевяршыня".
Адпаведна, з новым вядучым зменiцца i жанр праграмы - цяпер гэта будуць партрэтныя iнтэрв'ю з рознымi людзьмi творчых прафесiй - акцёрамi, мастакамi, архiтэктарамi, паэтамi, пiсьменнiкамi, музыкантамi i г.д. "Гэта мой любiмы тэлевiзiйны жанр, а любiмая тэма - людзi мастацтва", - тлумачыць Аляксандр Дамарацкi. Прычым героям давядзецца не проста адказваць на пытаннi вядучага, але i самому характарызаваць сябе, а таксама каментаваць мiнi-iнтэр'вю з яго калегамi, сябрамi i знаёмымi, i выказваць сваё стаўленне да актуальных падзей у свеце, да культуры, да чалавечых заганаў i адметнасцяў... 

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.