Праект "Мы - беларусы": новы погляд на мінулае і сучаснасць

09.10.2015

"Звязда"

У эфіры тэлеканала стартаваў новы праект "Мы - беларусы". Тэлевізійны дакументальны серыял раскажа пра найноўшую беларускую гісторыю - усё пра станаўленне і развіццё беларускай дзяржаўнасці, інстытутаў улады і грамадскай палітычнай нацыі.

У вас будзе магчымасць у чарговы раз разам са стваральнікамі праекта паразважаць над пытаннямі, чаго дасягнула краіна за гады сваёй незалежнасці, якой яна была ў 90-х, калі і як прымаліся важныя дзяржаўныя рашэнні? Першы выпуск дакументальнага цыкла з’явіўся ў эфіры "Беларусь 1" вечарам 7 кастрычніка. Увесь дакументальны цыкл складаецца з трох фільмаў. Кожная серыя прысвечана пэўнай тэматыцы: палітыцы, эканоміцы ці развіццю сацыяльнай сферы. Аўтары праекта паслядоўна і наглядна пакажуць і зробяць аналіз асноўных вех станаўлення і развіцця Беларусі.

- Варта адзначыць, што назва выбрана невыпадкова, хоць ідэй было многа. "Мы - беларусы" - гэта першы радок нашага гімна, які з’яўляецца адным з сімвалаў незалежнасці нашай краіны. У новым праекце мы паспрабуем больш дэталёва прааналізаваць развіццё Беларусі ў палітычнай, эканамічнай і сацыяльнай сферах за апошнія два дзясяткі гадоў. Гэта будзе і добрай магчымасцю паказаць пакаленню маладых беларусаў, якой была краіна ў 90-х і што даў гэты старт, - расказаў галоўны дырэктар Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант.

Сачыце за эфірамі і зможаце рабіць экскурс у беларускую гісторыю разам з удзельнікамі праекта. Вас чакае ўнікальны фота- і відэаматэрыял з архіваў, сведчанні ўдзельнікаў падзей, меркаванні экспертаў і саміх беларусаў. Высновы ж рабіце самі.