Прадстаўніка Беларусі ў міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2016" вызначаць тэлегледачы

23.10.2015

"Звязда"

Афіцыйны прадстаўнік нашай краіны ў міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2016" будзе вызначаны па выніках галасавання гледачоў падчас трансляцыі фіналу нацыянальнага адбору.

Змену ў Палажэнні аб правядзенні нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага тэлевізійнага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" на днях ухвалілі члены пастаянна дзейнага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да конкурсаў "Еўрабачанне". Пасяджэнне камітэта пад старшынствам міністра культуры Рэспублікі Беларусь Барыса Святлова адбылося ў сценах Белтэлерадыёкампаніі.

Абмяркоўваючы асаблівасці сёлетняга нацыянальнага адбору, у тым ліку тыя, што датычацца галасавання, кіраўнік праекта "Еўрабачанне" ў Беларусі" Вольга Шлягер адзначыла: "выбар прадстаўніка для конкурсу з дапамогай галасавання гледачоў - гэта самая празрыстая форма ў плане вызначэння годнага прэтэндэнта".

Фіналісты, у сваю чаргу, будуць вызначаны прафесійным журы падчас праслухоўвання канкурсантаў. Зацверджанае аргкамітэтам Палажэнне аб правядзенні нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" размешчана на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by 23 кастрычніка. Гэтая дата лічыцца стартам для прыёму заявак на ўдзел у адборы.