Пра экалогію - у новых тэлеперадачах

30.06.2011
"Звязда", 30 чэрвеня 20011 г.


Паміж Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй падпісаны дагавор аб стварэнні цыкла з 16-ці тэлевізійных адукацыйна-асветніцкіх тэлеперадач на прыродаахоўную тэматыку.
Плануецца, што новыя праграмы будуць выходзіць з новага тэлевізійнага сезона - з верасня. Першыя здымкі пачнуцца ў ліпені. Хронаметраж кожнай тэлеперадачы складзе ад 26 да 30 хвілін.
Некалькі месяцаў таму спецыялісты Мінпрыроды распрацавалі для Беларускага тэлебачання 35 праблемных тэм на прыродаахоўную тэматыку, якія пажадана было б асвятляць у новых тэлепраграмах. З Беларускім тэлебачаннем дасягнутая дамоўленасць, што праграмы не будуць насіць вузкаспецыяльны характар, а будуць арыентавацца на самую шырокую глядацкую аўдыторыю.

Сяргей РАСОЛЬКА.