Побач з радыё

21.04.2006
"Літаратура і мастацтва", 21 красавіка 2006 г.


Сваё 8О-годдзе Беларускае радыё адзначыла, можна сказаць, двойчы: пры канцы восені і ўжо сёлета, разам з "малодшым братам", Беларускім тэлебачаннем, якое святкавала паўвекавы юбілей. Урачыстыя цырымоніі, віншаванні, узнагароды... Да іх далучаліся і словы ўдзячнасці шматлікіх слухачоў. Ліст адной з даўніх прыхільніц радыё прынесла і пошта "ЛіМа". Друкуем яго скарочаны варыянт.

Радыё. Майстэрсгва Жывога Слова... Творчасць ля мікрафона - складаная праца, параўнальная з працаздольнасцю гадзіннікавага механізма, з аператыўнасцю медыка. I не кожнаму дадзена адпавядаць жорсткім прафесійным патрабаванням; а гэта - высокая, спецыяльная падрыхтоўка, энцыклапедычныя веды, маральная чысціня, культура мовы, прыгожы галас з яскравай, эмацыянальнай афарбоўкай без інтанацыйнага лішку, захаванне моўнага этыкету, мастацкая выразнасць, вытрымка, абсалютная натуральнасць, пачуццё грамадзянскага абавязку. Ля мікрафона павінна дзейнічаць МАГІЯ СЛОВА, а не вымаўленне фраз! I таму асаблівая роля належыць Яго Вялікасці - Дыктару, які не просга вымаўляе словы, а стварае аб'ёмныя малюнкі, адлюстроўвае сацыяльную ідэю і стратэгію краіны, пасяляе аптымізм. А каб захапіць аўдыторыю, патрэбен дыктар-творца і трыбун.
Задача радыёвядучага не столькі быць механічным пасрэднікам паміж аўтарам тэксту і шматмільённай аўдыторыяй
слухачоў, як памагаць зразумець дзяржаўную стратэгію, берагчы і перадаваць культуру.
Прастата, шчырасць (а не хадульная дэкламацыя, не фальшывы пафас, не слоўнае жангліраванне) - абавязковыя для кожнага радыёвядучага. Дыктарскае майстэрства - гэта сінтэз прафесіяналізму, таленту акцёра, валоданне словам, шырокіх ведаў.
Аснова і развіццё нацыянальнага беларускага радыёвяшчання звязаны з імёнамі У.Юрэвіча, I.Кургана, Л.Стасевіч, У.Шаліхіна, Г.Сідзельнікавай, Н.Чырыка, Г.Яроменкі, Л.Батвіннік, М.Анціпава, Л.Валодзіна, А.Свістуновіча, У.Дзягілева. Лепшыя традыцыі працягваюцца ў працы спецыялістаў, якім выкажу словы прызнання - з нагоды нядаўняга юбілею Беларускага радыё.
Цікавасць да ведаў, артыстычны дар, мастацкі густ, даследчыцкае пачуццё, культура мовы, адукаванасць, прафесійны досвед дазваляюць А.Вінярскаму дасягаць узорнага выканання сваіх абавязкаў артыста і рэжысёра. Гэта яскрава даказала яго эталоннае чытанне, напрыклад, рамана "Алімпіяда" I.Пташнікава і камічнай аповесці "Трое ў лодцы (не лічачы сабаку)" Дж.К.Джэрома. Здаецца, што артыст знаходзіцца побач з пісьменнікам, як аднадумец, ці прысутнічае пры падзеях, пра якія распавядае. Думаецца, што яго творчы патэнцыял яшчэ далёка не вычарпаны, калі ўлічыць чытанне артыстам старонак св. Евангелля ў перадачы "Воскресное Слово", якую душэўна, пранікліва вядзе аўтар Л.Мітаковіч. Пазнаецца ў эфіры вядомы акцёр, паэт А.Душачкін - удзельнік духоўнай перадачы "Свет душы". Беспамылкова магу вызначыць "музычны" стыль высокаадукаваных гукарэжысёраў: Э.Мартэнса, В.Бяляева, Л.Латушкінай паводле іх дакладнага пранікнення ў тэматыку радыёперадачы, сугучнасці структуры тэкстаў вядучага.
Як адну з лепшых праграм успрымаю "Ліставанні". У міні-спектаклях, з дапамогай артыстаў-выканаўцаў А.Вінярскага і А.Пастрэвіч, аўтары - журналіст I.Рыбіцкі, гісторык Р. Трэпет, звяртаючыся да перапіскі вялікіх асветнікаў розных эпох, ладзяць школу жыццёвага вопыту, выжывання, мудрасці, любові, працы. Імпануюць праца аўтара і рэдакгара Я.Талкачова ў перадачы "Раніца з усмешкай", праграмы кампазітара А.Залётнева, мастацтвазнаўцы А.Ойстраха, музыказнаўцаў Т.Песнякевіч, 3.Пярфілавай, I.Мільто.
Колькі вясковых дарог праехалі і прайшлі, колькі зрабілі цікавых рэпартажаў самаадданыя журналісты Т.Васілевіч, Н.Каральчук, I.Емельяновіч. Нельга не адзначыць палітычна-адукаваных журналістаў Л.Новікава, 3.Рубашнага, якія дасканала валодаюць беларускай і рускай мовамі, грунтоўна, заўсёды далікатна, паводле правілаў моўнай этыкі, вядуць гутаркі з кампетэнтнымі гасцямі ў студыі. Сярод дыктараў вылучаю працавітага прафесіянала У.Баклейчава.
Добрымі словамі адзначу і музычна-тэатральны настрой аўгарскіх праграм Р.Патакі і Л.Пташук ("Вечары на канапе", "Тэатрасфера") яшчэ - лепшага, на маю думку, спартыўнага каментатара А.Пуцілу, які дасканала валодае як беларускай так і рускай мовамі, грунтоўна дасведчаны ў падзеях сусветнага спорту, вядзе рэпартажы на радыё, у тэмпе, у стылі славутага В.Сіняўскага...
За адказную, складаную Працу на Беларускім радыё дзякуй вам, шаноўныя! Выдатнага здароўя, бездакорнай творчасці, якая стымулюе людзей рабіць Дабро бліжняму, бо менавіта ў гэтым - першааснова маралі любога грамадства.

Таццяна ІГНАТОВІЧ.