Першы НТК запальвае зорачкі

06.03.2004
“Культура”, 6 сакавіка 2004 г.


Адборачныя канцзрты II Нацыянальнага тзлевізійнага конкурсу юных талентаў "Сузор'е надзей" прайшлі 2-3 сакавіка ў Палацы Рзспублікі.
Дзеці, якіх набілася паўнюткая зала, і выхавацелькі-настаўніцы - дзівіліся. Паўсюль на сядзеннях - шарыкі. Прызначэнне тых шарыкаў выявілася праз колькі хвілін, калі на сцзне ўрэшце з'явіўся вядучы Хітошка. Было растлумачана, калі падабаецца выканаўца пад нумарам адзін - цягнеце ўгару зялёны шарык, падабаецца другі - падымаеце чырвоны. Ану, раз-два-тры - зялёны шарык! Цяпер - чырвоны. Цяпер - абодва разам. Малайцы! Цяпер надышоў час прэзентаваць вам маю памочніцу - Шансі! На сцэне з'яўляецца, хто б вы думалі? Волечка Сацюк, беларуская зорка дзіцячага "Еўрабачання"! Яшчэ колькі "арганізацыйных" момантаў, і пачынаецца канцэрт-конкурс.
Здаецца, абяцанні генпрадзюсера Першага нацыянальнага "здымаць па-новаму" і ператварыць тэлефестывалі, у там ліку і "Сузор'е надзей", у шоу - не піяраўскі ход. Хаця й невядома якой якасці атрымаецца карцінка, а жыўцом тое дзейства глядзелася цікава. Афармленне сцэны нічога звышнатуральнага не ўяўляла, але, разам з тым, адпавядала і моманту, і дзеі. Па экранах, панастаўленых на сцэне, круціліся, гіпнатызуючы публіку, калейдаскапічныя карцінкі - кветачкі, сняжынкі, нейкія плямы, спіралі, хмаркі-аблокі... Злева месціўся гэткі чароўны садок з кветачкамі, з якіх вядучыя вырывалі пялёсткі і такім чынам даведваліся, каго з юных выканаўцаў паклікаць на сцэну.
Натуральна, запаўнялі прастору (ва ўсіх сэнсах) не толькі статычныя сцэнічныя канструкцьі, але й жывыя, так бы мовіць, казачныя персанажы: звяры і іншыя істоты - героі мульцікаў. Апошнія сыходзілі проста ў залу і дужа добра забаўлялі дзяцей. Імідж вядучых на працягу канцэрта змяняўся некалькі разоў. Хітошка бліжэй да сярэдзіны ператварыўся ў гэткага тыповага скул-спорт-стайла. Шансі-Волечка, у бліскучай "касмічнай" сукенцы да кален і ў доўгім плашчы-мантыі напачатку, пазней з'явілася ўжо без мантыі ды на роліках, на якіх яе падтрымліваў вялікі "сабака-далмацінец".
Заінтрыгаваў адзін рамантачны персанаж - мастак. У аксамітным берэце і такім самым кароткім плашчы. Ён сціпла сядзеў скрайку, ля крана з камерай, за мальбертам. Але дзеля чаго - было незразумела. Ды як толькі праспяваў першьі саліст-вакаліст - мастак ужо каля яго з гатовым партрэтам. За колькі хвілін намаляваў! Вось гэта дык шоу. А для большай сур'ёзнасці імпрэзы, гэта значыць для большай "зорнасці", у пэўных пунктах праграмы выступалі сапраўдныя зоркі. Кірыла Слука - з кароткай, але, як заўсёдьі, прачула-лірычнай песенькай, і Жанет/Шакіра/Брытні з падтанцоўкай-падпеўкай.
Карацей, вечар, здаецца, удаўся. Ва ўсялякім разе, было пацешна. Спадзяёмся, глядзець тэлеверсію канцэрта Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу юных талентаў "Сузор'е надзей" будзе таксама цікава.