Першы Нацыянальны на парозе новага сезона

05.09.2002
"Звязда", 5 верасня 2002 г.


Днямi кiраўнiцтва Першага Нацыянальнага тэлевiзiйнага канала БТ-1 правяло прэс-канферэнцыю, прысвечаную надыходу новага TV-сезона.
Адкрываючы сустрэчу з прадстаўнiкамi вядучых айчынных СМI, старшыня Белтэлерадыёкампанii Ягор Рыбакоў зазначыў, што ў новы сезон, якi пачнецца ужо 21 верасня, Першы Нацыянальны ўступае ў значна абноўленым складзе, з новым лагатыпам i дэвiзам, шырокiм спектрам "свежых" перадач, разнастайных па тэматыцы i жанрах.
Ягор Уладзiмiравiч у якасцi важнай навiны паведамiў журналiстам, што выпрацаваны новы падыход творчай брыгады "АТН" у сетцы вяшчання праграмы "Панарама". Па аналогii з расiйскiм каналам РТР пасля асноўнай часткi навiн, якая скарачаецца з 45 да 35 хвiлiн, гледачам будуць прапанаваны тэлевiзiйныя "карцiнкi" з натуры пра жыццё Мiнска i абласных цэнтраў. Гэты рэгiянальны раздзел штодзень будзе займаць 10 хвiлiн. Неад’емнай часткай Першага Нацыянальнага тэлеканала, паводле слоў старшынi Белтэлерадыёкампанii, стануць новыя аўтарскiя праграмы журналiстаў БТ-1. Пры гэтым у эфiры застануцца тэлепраграмы, якiя ўжо паспелi спадабацца гледачам. Асаблiвая ўвага на I Нацыянальным тэлеканале па традыцыi адводзiцца прапагандзе беларускай гiсторыi i культуры. Як новаўвядзенне - работа тэлеканала да 3 гадзiн ночы з перспектывай весцi трансляцыi кругласутачна.
На пытаннi журналiстаў наконт такiх грандыёзных змен у калектыве Белтэлерадыёкампанii спадар Рыбакоў адказаў коратка: мая палiтыка - даць людзям магчымасць як мага больш тварыць.

Уладзiмiр ЗДАНОВIЧ.