Паклон сучаснікаў - паэту

03.11.2007
"Звязда", 3 лістапада 2007 г.


Сёння, у дзень 125-годдзя Якуба Коласа, Беларускае радыё прадставiць слухачам прэм’еру радыёкампазiцыi "Зямлi i небу пакланюся...". Складзена яна паводле вершаў паэта i фрагментаў кнiгi Максiма Лужанiна "Колас расказвае пра сябе".
У дзеi занятыя дзве асобы: Творца - сталы чалавек, якi ўзгадвае на схiле дзён розныя падзеi жыцця, звязаныя як з творчасцю, так i з разнастайнымi выпрабаваннямi лёсу, i Паэт - яго радкамi, напiсанымi ў розныя часы, нiбыта iлюструецца расказ Творцы. На першым месцы для абодвух, зрэшты, застаюцца адны i тыя ж рэчы: воля, Радзiма, каханне... У ролях герояў занятыя народны артыст Беларусi Генадзь Гарбук i артыст Аляксандр Аўчыннiкаў. Прагучыць радыёкампазiцыя "Зямлi i небу пакланюся..." у эфiры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё а 21-й гадзiне.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.