Паглядзім яшчэ адзін чэмпіянат свету

10.04.2015

"Звязда"

Як добра ведаюць спартыўныя балельшчыкі, сёлета першынство свету па міні-футболе ўпершыню за апошнія 2 дзесяцігоддзі вяртаецца з Лацінскай Амерыкі ў Еўропу і пройдзе з 17 па 25 красавіка ў нашай краіне.

А вось што стане для заўзятараў прыемнай навіной, дык гэта паведамленне, што ўсе гульні форуму можна будзе паглядзець у прамых трансляцыях на тэлеканалах "Беларусь 2" і "Беларусь 5". Як паведамілі "Звяздзе" ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, першы матч чэмпіянату Беларусь - Бразілія пакажа ў прамым эфіры 17 красавіка ў 18.55 тэлеканал "Беларусь 2". Трансляцыі дзвюх чвэрцьфінальных гульняў гледачам прапануюць 22 красавіка "Беларусь 5" (у 18.10) і "Беларусь 2" (у 20.10). Нацыянальны спартыўны тэлеканал пакажа таксама ўсе матчы, якія будуць згуляны ў Мінску, акрамя выніковых: паўфінальныя паядынкі, матч за бронзу і фінал будзе трансляваць "Беларусь 2".

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.