Паехалі! На дзіцячае “Еўрабачанне”

10.11.2004
“Звязда”, 10 лістапада 2004 г.


15 лiстапада беларуская дэлегацыя выязджае ў Лiлехамер (Нарвегія) на так званы фестывальны тыдзень, якi папярэднiчае дзiцячаму конкурсу песнi “Еўрабачанне”. Напярэдаднi ад’езду прадстаўнiкi Белтэлерадыёкампанii i мiнiстэрства культуры Беларусi “трымалi адказ” перад журналiстамi наконт ступенi падрыхтоўкi выступлення нашага канкурсанта Ягора Ваўчка.
Паводле слоў намеснiка старшынi Белтэлерадыёкампанii Аляксандра Мартыненкi, нумар ужо цалкам гатовы, але хлопчык працягвае займацца з педагогамi па вакалу i харэаграфii, каб годна прадставiць нашу краiну. Паводле ацэнак спецыялiстаў, шанцы ў беларусаў вельмi неблагiя - усё ж падрыхтоўкай займалася цэлая каманда прафесiяналаў сцэны.
- Хачу сказаць, што пастаноўка нумара сама па сабе даволi арыгiнальная, бо рэдка даводзiцца бачыць спалучэнне класiчнай балетнай харэаграфii i вясёлай эстраднай песнi, - адзначыў намеснiк мiнiстра культуры Уладзiмiр Рылатка. - Звяртаю вашу ўвагу, што кампазiцыю нумара прыдумала навучэнка 2 курса харэаграфiчнага каледжа Ксенiя Аўсянiк.
Дарэчы, акрамя Ксенii, у нумары задзейнiчана яшчэ некалькi юных балерын: Марына Парамонава, Валерыя Трэнкiна, Кацярына Панкоўская, Аляксандра Чыжык. Менавiта гэтыя дзяўчаты паедуць разам з Ягорам Ваўчком i аўтарам слоў песнi “Спявайце са мною” Уладай Сусленка ў Лiлехамер. Дзяцей абавязкова будуць суправаджаць i падтрымлiваць стылiст Жанна Лявонава i ўрач-фанеатар Жанна Раманава.
Як стала вядома, юных выканаўцаў чакаюць: 18 лiстапада - адна 45-хвiлiнная рэпетыцыя без касцюмаў, 19 лiстапада - ажно дзве генеральныя рэпетыцыi пры поўнай зале на 7 тысяч гледачоў (прынамсi ў гэтай зале падчас Алiмпiйскiх гульняў у Лiлехамеры праходзiлi хакейныя матчы) i запiс на выпадак тэхнiчных збояў падчас самога конкурсу, 20 лiстапада - конкурс i вызначэнне лепшай дзiцячай песнi Еўропы.
Цiкавая акалiчнасць: раней на дзiцячым “Еўрабачаннi” пераможца не атрымлiваў нiякага прыза i тым больш грашовага ўзнагароджання - толькi пластыкавую фiгурку з лагатыпам конкурсу. Сёлета - мiж iншым, па прапанове беларускай дэлегацыi - усе канкурсанты атрымаюць адпаведныя дыпломы, якiя паслужаць i напамiнам, i сведчаннем удзелу ў такiм прэстыжным мiжнародным мерапрыемстве.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.