"НТБ-Беларусь" шукае вядучых-мужчын

04.11.2016

"Звязда"

Новую плынь вядучых шукае тэлеканал "НТБ-Беларусь". Праўда, з удакладненнем: на кастынг запрашаюцца выключна мужчыны ва ўзросце 30-45 гадоў.

У астатнім патрабаванні да кандыдатаў стандартныя: наяўнасць таленту, харызмы, мэтанакіраванасць, прыемная знешнасць і добрая дыкцыя, абавязкова дасканалае веданне рускай і беларускай мовы, а таксама пажадана ўменне хутка запамінаць тэкст і імправізаваць у кадры. Для запрашэння на кастынг неабходна папярэдне пакінуць заяўку на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by ("Тэлебачанне" - "НТБ-Беларусь" - "Кастынг"). Па выніках адбораў тры найбольш перспектыўныя прэтэндэнты атрымаюць прапановы ад "НТБ-Беларусь".

Вiкторыя ЗАХАРАВА.