Новыя імёны - новыя кліпы

15.07.2016 "Звязда"

На тэлеканале "Беларусь 3" адбыліся здымкі прэм'ерных відэакліпаў - пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Новыя імёны Беларусі - 2015", які штогод арганізуе Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Іх першыя паказы ў эфіры сацыякультурнага канала распачнуцца ўжо ў гэтую нядзелю.
У здымках прынялі ўдзел лаўрэаты леташняга конкурсу Кірыл Арцёменка з песняй «Каля саду», Мікалай Гамераў з песняй «Зязюленька», Вольга Любавіна з песняй «Зязюля», Вольга Новікава з песняй «Пойдзем, дзеўкі» і Руслан Рагалевіч з песняй «Шлі салдацікі дадому». Пераможцы конкурсу выконвалі беларускія народныя песні ў сучасных арыгінальных аранжыроўках.
Прэм'еры відэакліпаў можна будзе ўбачыць у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» кожную нядзелю, пачынаючы з 17 ліпеня, адразу пасля праграмы «Калейдаскоп», а ўвосень за гэтыя песні ўсе жадаючыя змогуць галасаваць у «Нацыянальным хіт-парадзе».

Алена ДРАПКО.