Новы "твар" Белтэлерадыёкампаніі

03.09.2003
"Звязда", 3 верасня 2003 г.


У Дзень ведаў, а таксама да пачатку новага вяшчальнага сезона кiраўнiцтва Белдзяржтэлерадыёкампанii вырашыла зрабiць гледачам i слухачам усiх сваiх "падведамных" тэле- i радыёканалаў падарунак. У Iнтэрнэце па адрасу www.tvr.by пачаў працаваць новы карпаратыўны сайт.

Першае прадстаўнiцтва Белтэлерадыёкампанii ў глабальнай сетцы з’явiлася ў сакавiку 2000 года. Але, паколькi час не стаiць на месцы, а iнфармацыйныя тэхналогii развiваюцца надзвычай хутка, вясной гэтага года было прынята рашэнне мадэрнiзаваць сайт, распрацаваць новы сучасны дызайн, зрабiць яго больш цiкавым для карыстальнiкаў. Ад задумкi да рэалiзацыi праекта прайшло ўсяго чатыры месяцы.
На новым сайце надзвычай многа iнфармацыi, але адшукаць неабходныя звесткi зусiм няцяжка. У поўным аб’ёме тут прадстаўлены ўсе СМI, што ўваходзяць у структуру Белтэлерадыёкампанii: Першы нацыянальны тэлеканал, уключаючы АТН, i Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, канал "Культура", радыёстанцыi "Беларусь" i "Радыус-FM". Кожны з раздзелаў змяшчае звесткi пра кiраўнiцтва СМI, праграмы, вядучых i ды-джэяў, гiсторыю Беларускiх радыё i тэлебачання i iх сучасны стан i г.д. Практычна ў рэжыме рэальнага часу на сайце змяшчаюцца апошнiя навiны разам з адпаведнымi аўдыё- i вiдэасюжэтамi. А прамы эфiр радыё можна паслухаць праз Iнтэрнэт з любой кропкi свету. У раздзеле "Кантакты" прадстаўлены тэлефоны, паштовыя i iнтэрнэт-адрасы ўсiх найважнейшых структур Белтэлерадыёкампанii. Стаў таксама даступным архiў iнфармацыi (за апошнiя 2 гады), якая з’яўлялася ў рэспублiканскiх выданнях наконт дзейнасцi Белтэлерадыёкампанii. У хуткiм часе пачнуць працаваць таксама раздзелы "Паслугi" i "Рэгiёны".
Неабходна дадаць, што сайт працуе на трох мовах: беларускай, рускай i англiйскай - намаганнямi творчай групы з 12 чалавек. На прэзентацыi новага рэсурсу старшыня Савета дырэктараў беларускага партала TUT.BY Юрый Зiсер адзначыў, што "гэта сайт еўрапейскага ўзроўню, якiх у рэспублiцы дзейнiчае зусiм нямнога". А нiжэйшага ўзроўню, напэўна, i быць не магло, бо новы сайт заклiканы прадставiць у свеце не толькi Белтэлерадыёкампанiю, але i ўсю Рэспублiку Беларусь.
Паводле задумкi супрацоўнiкаў кампанii Astronim*, якiя працавалi над структурай i дызайнам, сайт "ажыўлены" маляванымi персанажамi. Гэта робiць рэсурс, магчыма, менш сур’ёзным, чым можна было чакаць ад карпаратыўнага сайта, але затое больш чалавечным i цiкавым. З цягам часу, паабяцалi дырэктар Дырэкцыi Iнтэрнэт-вяшчання Iрына Палажэнцава i крэатыўны дырэктар кампанii Astronim* Багдан Каравец, персанажаў будзе яшчэ больш, а значыць, можна разлiчваць i на больш шырокую аўдыторыю. Дарэчы, стары сайт штодзённа рэгiстраваў да 500 хостаў (унiкальных наведванняў) з Беларусi, ЗША, Расii i г.д. А новы выклiкаў значную цiкавасць у першы ж дзень сваёй работы. Але гэта далёка не апошнi сюрпрыз напярэдаднi новага вяшчальнага сезона, якi, нагадаю, пачнецца 21 верасня.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.