Новы дзень - новая нагода слухаць радыё "Сталіца"!

01.02.2013
"Звязда", 1 февраля 2013 г.



Новы тыдзень - новая нагода: даведацца пра падзеі ў сталіцы, знайсці сябе сярод людзей, выйсці ў свет, не згубіцца ў карагодзе дзён. Гэта не так проста, бо кожны тыдзень, нават кожны дзень у чалавека ёсць нагода быць шчаслівым: варта азірнуцца і (важна) быць уважлівым да людзей і неабыякавым да навакольнага асяроддзя, а нагода знойдзецца. Кожны панядзелак з вядучай Інай Дарашкевіч мы яе шукаем разам у 15.30 - "Даём згоду - на нагоду".
У нас кожны дзень адметны і кожны госць жаданы! Мы не чакаем выхадных, і вы далучайцеся!
У праграме "Ну і дзянёк" кожную сераду ў 15.30 вядучы Сяргей Бандарэнка запрашае да размовы вядомых людзей, папулярных айчынных (а здараецца, і замежных) музыкаў і выканаўцаў.
Размаўляем пра жыццё і творчасць, абмяркоўваем самыя цікавыя і значныя каляндарныя падзеі дня, радуем прэм'ернымі кампазіцыямі і адказваем на пытанні слухачоў.
Чым заняць вольны час? Як адзначыць свята? Што такое "джанкфуд" і з чым гэта ядуць? Ці можна скінуць вагу пры дапамозе дыхальнай методыкі? Што рабіць, калі ўкусіла змяя? Як пазбавіцца сезоннай дэпрэсіі? Чым карысныя карты горада з QR-кодамі?
Усе самыя цікавыя і часам нават неверагодныя ідэі, якія дапамагаюць зрабіць наша жыццё больш яркім і камфортным - у аўтарскай праграме Марыны Савіцкай "Ёсць ідэя". Па аўторках, у 15.30, у прамым эфіры. Далучайцеся!
Больш падрабязна з праграмамі можна азнаёміцца на старонцы ў інтэрнэце www.stаlіса.tvr.bу.