Новая хваля новых імён

30.03.2012
"Народная газета", 30 марта 2012 г.


Заўтра стане вядома, хто прадставіць Беларусь на міжнародных конкурсах маладых выканаўцаў папулярнай музыкі "Новая волна - 2012".
Даведацца аб тым, наколькі жорсткай была канкурэнцыя сярод прэтэндэнтаў на паездку на конкурс, можна будзе дзякуючы "Дню Новой волны", які падорыць прыхільнікам вакальных спаборніцтваў тэлеканал "Беларусь 1". 8 красавіка ў эфіры будуць прадстаўлены тэлевізійныя версіі дзіцячага і дарослага адбораў.
Нацыянальны адборачны тур на "Детскую Новую волну - 2012" гледачы ўбачаць у 15.30. А праз гадзіну іх чакае прагляд адбору на конкурс маладых выканаўцаў "Новая волна - 2012". "День Новой волны" ў эфіры "Беларусь 1" завершыць гала-канцэрт зорак эстрады з удзелам Дамініка Джокера, Брэндана Стоўна, Анатоля Ярмоленкі, Аляксея Хлястова, Іны Афанасьевай, Дзядзі Вані, Макса Лоранса, Юзары, DJ Анатоля, а таксама пераможцаў сёлетніх нацыянальных адборачных тураў.
Фінал "Новой волны - 2012" для канкурсантаў ад 16 да 30 гадоў пройдзе ў Юрмале з 24 па 29 ліпеня. "Детская Новая волна - 2012", у якой удзельнічаюць юныя артысты ва ўзросце ад 8 да 13 гадоў, адбудзецца ў жніўні ў крымскім лагеры "Артэк".
"Удзел у міжнародных конкурсах заўсёды на карысць пачынаючым артыстам, - адзначае мастацкі кіраўнік ансамбля "Сябры" народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка. - Можна адкрыць у сабе дагэтуль нераскрытыя магчымасці, пачуць парады прафесіяналаў і, калі пашанцуе, наблізіцца да мары - стаць артыстам".