Не забудзьцеся ўключыць тэлевiзар

20.11.2004
"Звязда", 20 лістапада 2004 г.


Сёння ў нарвежскiм Лiлехамеры адбудзецца другi дзiцячы конкурс песнi "Еўрабачанне-2004", прамую трансляцыю якога Першы нацыянальны тэлеканал пачне ў 21.15.
Нагадаем: удзел у юнiёрскiм "Еўрабачаннi" сёлета прымаюць прадстаўнiкi 18 краiн свету: Беларусi, Бельгii, Вялiкабрытанii, Грэцыi, Данii, Iспанii, Кiпра, Латвii, Македонii, Мальты, Нарвегii, Нiдэрландаў, Польшчы, Румынii, Францыi, Харватыi, Швейцарыi i Швецыi. Беларускi канкурсант, 12-гадовы Яўген Ваўчок з Мазыра, выступае пад нумарам 10. Паводле iснуючых правiлаў мы не можам галасаваць за свайго выканаўцу - хiба што маральна падтрымлiваць i жадаць маленькаму спеваку ўдачы.