Не Агата Крысцi, але...

03.02.2009
"Звязда", 3 лютага 2009 г.


Творы беларускай пiсьменнiцы Вольгi Тарасевiч неўзабаве будуць экранiзаваныя. Эксклюзiўныя правы на здымкi фiльмаў паводле некалькiх раманаў аўтаркi набыла Белтэлерадыёкампанiя. Прычым, як падкрэслiлi ў прэс-службе БТРК, упершыню ў Беларусi тэлекампанiя рэалiзуе падобны праект, робячы гэта строга ў рамках прававога поля i выконваючы ўсе неабходныя фармальнасцi.
Творы Вольгi Тарасевiч, якая працуе ў жанры дэтэктыва (сама пiсьменнiца канкрэтызуе - "гiстарычнага дэтэктыву"), карыстаюцца папулярнасцю як у Беларусi, так i ў Расii, дзе выдадзеная пераважная большасць яе кнiг. Тэлефiльмы, паводле заключаных дамоў, будуць здымацца паводле раманаў "Без чайных цырымонiй", "Анёл, якi плача", "Праклён Эдварда Мунка", "Карaлi Атона" i "Смяротны водар №5".

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.