Нашага прадстаўніка на дзіцячым "Еўрабачанні-2015" вызначаць у жніўні

31.07.2015

"Звязда"

Лёс фіналістаў Нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015" вырашыцца 21 жніўня. Будзе вызначаны пераможца, які і прадставіць нашу краіну на міжнародным музычным форуме ў Балгарыі.

1 жніўня ў Белтэлерадыёкампаніі пройдуць здымкі відэавізітак удзельнікаў, а таксама адбудзецца лёсаванне выступаў у фінальным гала-канцэрце. Прэтэндэнты ўзмоцнена рыхтуюцца да фіналу: адточваюць вакальнае майстэрства і дапрацоўваюць свае конкурсныя нумары. Нагадаем, што па выніках праслухоўвання фіналістамі адборачнага тура сталі: ансамбль "Заранак", Зінаіда Купрыяновіч, Ангеліна Васілеўская, група "Нясумны ўзрост", Елізавета Мураўёва, Аляксандр Маханькаў, Марыя Новік (усе гэтыя канкурсанты - з Мінска), а яшчэ Марыя Магільная з Магілёва, Руслан Асланаў з Мінскага раёна і Алена Тоўсцік з Кобрына.

Імя пераможцы Нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015" стане вядома падчас фінальнага шоу, якое запланавана ў форме гала-канцэрта ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" і пройдзе 21 жніўня. А потым найлепшы будзе рыхтавацца прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2015" у лістападзе гэтага года ў Сафіі (Балгарыя).

Алена ДРАПКО.