Налётчык бывае... карысным

12.04.2008
"Звязда", 12 красавіка 2008 г.


План папоўнiць гарадскi бюджэт за кошт крадзяжоў, якiя павiнна здзяйсняць падкантрольная банда - iдэя на мяжы генiяльнасцi. Асаблiва калi ў ролi завадатара - супрацоўнiк ЧК. Аднак рана цi позна вышэйшае кiраўнiцтва запатрабуе "разабрацца на месцах", i тады былога супрацоўнiка завочна выкрасляць са службы, а за яго галаву пачнецца сапраўднае паляванне... Гэтая гiсторыя жыцця легендарнага пiцерскага налётчыка Лёнькi Панцялеева паслужыла асновай для кiнагiсторыi. Яе - 8-серыйны палiтычны дэтэктыў "Жыццё i смерць Лёнькi Панцялеева" (Расiя, 2006) - з 15 красавiка прапануе гледачам канал "НТБ-Беларусь". Рэжысёр - Эрнэст Ясан. У ролях: Аляксей Барабаш, Аляксандр Баргман, Дзмiтрый Готсдзiнер, Сяргей Баркоўскi, Зара, Варвара Паўлава, Аляксей Кашнiкаў.
 
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.