На "Беларусь 1" - новы праект "Макей і Лаўроў. Пра палітыку"

01.04.2016 "Звязда"

Сёння на тэлеканале "Беларусь 1" гледачоў чакае прэм'ера. У рамках "Панарамы" выйдзе дэбютны выпуск аўтарскай аналітычнай праграмы "Макей і Лаўроў. Пра палітыку".

"Аператыўны аўтарскі каментарый актуальных падзей, што адбываюцца ў свеце, - менавіта такое азначэнне даюць новаму праекту яго аўтары, - адзначаецца ў паведамленні прэс-службы "Белтэлерадыёкампаніі". - У цэнтры кожнага выпуску праграмы будзе абмеркаванне актуальнай тэмы з удзелам экспертаў. Галоўнае - прыйсці да адзінай думкі ў пэўным пытанні". Паколькі новы праект - аператыўная рэакцыя на падзеі, пэўнага дня для выхаду на тэлеэкраны не будзе. Фармат праекта пачне змяняцца ад эфіру да эфіру. Дзеянні могуць разгортвацца як у студыі, так і на месцы падзей. Тэма сённяшняга выпуску - "Вялікі тэрор у Еўропе". Размова пойдзе пра трагічныя падзеі ў Бруселі. Анонс праекта ўжо можна ўбачыць у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

Якаў ЖУРБІН.