Мiнусы i плюсы беларускага дэбюту,

14.05.2004
“Рэспубліка”, 14 мая 2004 г.

,
альбо Крыху халоднага сярод стамбульскай спёкi
Чаму сталася так, а не iнакш, цяпер застаецца толькi меркаваць. Магчыма, спрацаваў статус краiны-дэбютанткi. Не сакрэт, што перш чым прыняць навiчка ў даўно i добра “спетую” кампанiю, да яго спачатку прыглядаюцца. Магчыма, сыграў пэўную ролю другi парадкавы нумар, пад якiм выйшлi на сцэну нашы выканаўцы, - выступаць на пачатку конкурсу заўсёды больш рызыкоўна. А магчыма, паўплывала i “геаграфiя”. Як вядома, Беларусь не магла галасаваць за сваiх, i спадзявацца на падтрымку нашага дуэта можна было хутчэй за ўсё з боку тэлегледачоў блiзкiх да нас суседнiх краiн. Але, напрыклад, Расiя з яе велiзарнымi абсягамi паўфiнал не транслiравала...
Зрэшты, пошукi плюсоў i мiнусаў беларускага дэбюту на “Еўрабачаннi-2004” можна працягваць, i гэта, вiдавочна, будзе яшчэ зроблена. На памылках вучацца, i адмоўны вопыт - гэта таксама вопыт. Яго трэба засвоiць, прыняць да ўвагi i рухацца далей. Хаця несправядлiва было б не аддаць належнае нашым выканаўцам, дуэту “Аляксандра i Канстанцiн”. Для перамогi яны рабiлi ўсё, што маглi, i сярод 22 паўфiналiстаў iх песня “Мой Галiлей” гучала годна i не горш за некаторыя з тых, якiя трапiлi ў дзесятку. Ну а што не прыйшлася яна даспадобы музычнай Еўропе, дык пра густы, як гаворыцца, не спрачаюцца.
Ну а халодная вада “Еўрабачання” iншы раз бывае i на карысць...

Iрына ЮР`ЕВА.