Марафон для разумных

08.04.2005
"Звязда" (дадатак - газета "Чырвоная змена"), 8 красавіка 2005 г.


4 красавiка ў 9.50 на канале "Культура" Беларускага радыё стартаваў чарговы цыкл спецыяльнага праекта "Iнтэлектуальны марафон".
Першы падобны праект, якi меў на мэце выявiць найбольш актыўных i эрудзiраваных радыёслухачоў, адбыўся ў красавiку мiнулага года. Тады самы актыўны ўдзел у iнтэлектуальных спаборнiцтвах узялi жыхары Мiнска (76 працэнтаў) i сталiчнай вобласцi (10 працэнтаў).
"Iнтэлектуальны марафон" - гэта вiктарына, якая будзе выходзiць у эфiр па буднях з 4 па 29 красавiка. На працягу дня ў 11.57, 12.57, 13.57, 14.57, 15.57, 16.57 i 17.57 на хвалях радыёканала "Культура" будуць гучаць пытаннi, варыянты адказу на якiя слухачы змогуць паведамляць на працягу 15 хвiлiн пасля агучвання пытання. Штодня ў 19.20 будуць падводзiцца вынiкi марафону.
"Марафонская дыстанцыя мiнулага года дасягнула сваiх мэтаў - мы блiжэй пазнаёмiлiся са слухачамi, з iх iнтэлектуальнымi магчымасцямi. Таму мы вырашылi зрабiць гэту акцыю традыцыйнай", - лiчыць дырэктар канала "Культура" Кацярына АГЕЕВА.
Пераможцаў вiктарыны чакаюць каштоўныя прызы i падарункi - запрашальныя бiлеты ў лепшыя тэатры i канцэртныя залы сталiцы, а таксама кнiгi беларускiх аўтараў i рэдкiя аўдыёзапiсы з фондаў канала "Культура". Па вынiках марафону ў радыёэфiры будзе названы "самы iнтэлектуальны i актыўны" слухач, якi атрымае галоўны прыз конкурсу на 9-й Мiжнароднай спецыялiзаванай выставе "СМI ў Беларусi".

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.