"Лёс гігантаў" запрашае ў вандроўку

15.04.2016

"Звязда"

Агенцтва тэленавін завяршае чацвёрты сезон дакументальнага цыкла "Лёс гігантаў". Апошнюю серыю тэлегледачы ўбачаць у гэтую пятніцу, 15 красавіка, на тэлеканале "Беларусь 1". Выпуск будзе прысвечаны гісторыі савецкіх тэлевізараў.

На працягу двух з паловай месяцаў аўтары праекта расказвалі пра лёс прадпрыемстваў, якія займаліся вытворчасцю папулярных брэндаў у краіне, што даўно ўжо распалася. Увазе тэлеаўдыторыі былі прадстаўлены пральная машына "Рыта", магнітафон "Беларусь", халадзільнік "ЗІЛ" і многія іншыя прадметы побыту, некалі папулярныя ў Савецкім Саюзе. У фінальнай серыі нас чакае гісторыя пра лёс тэлевізараў таго часу. Таму адразу пасля "Панарамы" ў пятніцу ўключайце "Беларусь 1" і рыхтуйцеся да падарожжа ў мінулае.