Латвійскае тэлебачанне стане даступным

15.04.2016

"Звязда"

На мінулым тыдні Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з Латвійскім тэлебачаннем.

Дзяржаўнае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Латвійскае тэлебачанне" - гэта галоўны тэлевізійны складнік буйнога медыяхолдынга Латвіі, у які ўваходзяць такія тэлеканалы, як "LTV1" і "LTV2". У ходзе перамоў, якія прайшлі ў Белтэлерадыёкампаніі, бакі абмеркавалі магчымасці наладжвання прамога творчага кантакту, абмен тэлевізійным кантэнтам, у тым ліку дакументальнымі і мастацкімі фільмамі, праграмамі ў сферы культуры, навукі, адукацыі, спорту і навін, а таксама рэалізацыі сумесных праектаў у сферы тэлебачання. У ходзе візіту латвійская дэлегацыя азнаёмілася са структурай і вяшчальнай палітыкай Белтэлерадыёкампаніі, наведала апаратна-студыйны комплекс і музей Беларускага тэлебачання і радыёвяшчання, які знаходзіцца ў сценах медыяхолдынга, дзе гасцям былі прадстаўлены ўнікальныя экспанаты і фотадакументы.

Алена ДРАПКО.