ЛАДныя абноўкi

25.11.2009
"Звязда", 25 лістапада 2009 г.


Хоць афiцыйна новы сезон стартаваў яшчэ на пачатку восенi, у эфiры кожнага з тэлеканалаў працягваюць з'яўляцца новыя праграмы i праекты. Не стаў выключэннем i "ЛАД", якi днямi вынес на суд гледачоў адразу дзве прэм'еры.
Праграма "Тэлепорт" задуманая як праваднiк у Сусветным павуцiннi. Дакладней, кожны выпуск - гэта экскурсiя па канкрэтных iнтэрнэт-рэсурсах, цiкавыя факты з гiсторыi i сучаснасцi (напрыклад, пра першых iнтэрнэт-пiратаў) i расповед пра тое, як выкарыстоўваюць вiртуальныя магчымасцi папулярныя асобы: хтосьцi вядзе анлайн-дзённiк, а хтосьцi прадстаўляе ўласнае тэлебачанне...
Яшчэ адна навiнка - аўтамабiльная праграма "Нашы тэсты", вядучы якой Аляксей Судзьбiн дзейнiчае па прынцыпе "менш слоў - больш справы", i без лiшнiх прадмоў штотыдзень выпрабоўвае ў палявых умовах 2 аўто прыблiзна аднаго класа. Адно "але" - удзельнiкi гэтых тэстаў, як правiла, яшчэ не з'явiлiся на беларускiм рынку.
Напрыканцы лiстапада ў эфiры з'явiцца цыкл праграм "Альбарутэнiя", якi лагiчна працягне гiстарычную тэматыку, закранутую ў цыкле фiльмаў "Жарсць i ўлада". Станаўленне беларускай дзяржаўнасцi, уплыў тагачаснай Беларусi на падзеi ў свеце i наадварот - пра ўсё гэта праграма распавядзе гледачам на розных мовах, у тым лiку i беларускай.

Часам яны не вяртаюцца

Калi штосьцi прыбывае, то ў iншым месцы абавязкова зменшае - гэта правiла справядлiвае i для тэлебачання. У чарговым сезоне гледачы не ўбачаць такiя праекты, як "Наша пяцёрачка" з Ксенiяй Сiтнiк, "Проста праграма" з Аляксандрам Дамарацкiм, "Слова пiсьменнiка", "Сезон у дачы", "Тайны смак", "Шунiн i бландзiнкi" (аўтамабiльная праграма), "Невытлумачальна, але факт", "Гiпноз", "Навiны культуры", "Касмапалiтэн" i "Спявай, душа.by". Як патлумачылi "Звяздзе" ў дырэкцыi тэлеканала, абсалютная большасць "невяртальнiкаў" знiклi з эфiру з прычыны нiзкiх рэйтынгаў, а iх месца ў сетцы вяшчання занялi заведама паспяховыя праграмы. На змену некалькiм знiклым прыйшлi новыя праекты на тую ж тэму, але ў iншым фармаце. Напрыклад, замест блокаў "Навiнаў культуры" цяпер выходзiць 30-хвiлiнная праграма "Пра мастацтва", а сцяг "Шунiна i бландзiнак" падхапiлi "Нашы тэсты".

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.