Кошт галасавання на дзіцячым Еўрабачанні - 3 тысячы рублёў

01.12.2011
"Звязда", 1 снежня 2011 г.


З снежня беларусы змогуць узяць удзел у тэлефонным галасаванні ў рамках дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2011", які пройдзе ў Ерэване. Тэлефонныя нумары для галасавання будуць паведамляцца дыктарам у дзень правядзення мерапрыемства. Працягласць тэлегаласавання складзе 15 хвілін. Тарыф на паслугу "Званок на Еўрабачанне" для абанентаў фіксаванай сеткі складзе 3 тысячы беларускіх рублёў для фізічных асоб. Пры прадастаўленні паслугі юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам дадаткова спаганяецца НДС у памеры 20 працэнтаў.

Надзея НІКАЛАЕВА.