Хто паедзе на дзіцячае "Еўрабачанне-2015"

02.07.2015

"Звязда"

26 ліпеня стаў вядомы склад удзельнікаў фіналу нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015". Дзясятку фіналістаў па выніках праслухоўвання выбрала прафесійнае журы.

Адзначым, што сёлета арганізатары дапусцілі да праслухоўвання ўсіх прэтэндэнтаў, у якіх заяўкі былі аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі, указанымі ў палажэнні конкурсу. Іх колькасць склала 41 чалавек. У ліку прэтэндэнтаў былі як сольныя выканаўцы, так і дуэты і калектывы. Праслухоўванне прайшло ў студыі гуказапісу Белтэлерадыёкампаніі. Фіналістамі адборачнага тура па выніках праслухоўвання сталі: ансамбль "Заранак", Зінаіда Купрыяновіч, Ангеліна Васілеўская, гурт «Нясумны ўзрост», Елізавета Мураўёва, Аляксандр Маханькоў, Марыя Новік - удзельнікі з Мінска, Руслан Асланаў з Мінскай вобласці, а таксама Елізавета Козак і Алена Тоўсцік з Кобрына, Марыя Магільная з Магілёва.

Фінальнае шоу ў прамым эфіры на "Беларусь 1" запланавана на 21 жніўня. Пераможца нацыянальнага тура прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2015" у лістападзе ў Сафіі.