Кацярына Агеева: “Наша аўдыторыя слухачоў не самая масавая, але самая адданая”

05.03.2004
“Літаратура і мастацтва”, 5 сакавіка 2004 г.


Беларускае радыё - радыё для ўсіх і кожнага", менавіта такім прынцыпам карыстаюцца аўтары праграм і журналісты канала "Культура". Пры гэтым адным з галоўных прыярытэтаў палітыкі вяшчання з'яўляецца папулярызацыя нацыянальнай і сусветнай культуры, - лічыць дырэктар канала "Культура" Беларускага радыё Кацярына АГЕЕВА.

- Наш канал, створаны на пачатку 2002 года, перажыў некалькі вяшчальных сезонаў, у выніку чаго істотна змянілася сетка вяшчання, стыль падачы матэрыялу, склад вядучых, афармленне. Аднак мы засталіся верныя канцэптуальнай ідэі. І сёння канал "Культура" - гэта інтэлектуальнае, элітнае сучаснае радыё з ярка выражанай мастацкай накіраванасцю. Дэвіз канала, або, як зараз кажуць, слоган - "Ствараць і натхняць". Іншымі словамі, ствараць праграмьі, здольныя натхніць слухачоў на творчасць, на стваральную працу.

- Кацярына Іванаўна, што, на ваш погляд, сёння вызначае стыль канала?

- Па-першае, удалы сінтэз розных пакаленняў радыёжурналістаў: ад студэнтаў-практыкантаў да творча-сталых прафесіяналаў з вялікім паслуговым спісам. Па-другое, прыцягненне да супрацоўніцтва вядомых у рэспубліцьі экспертаў. Так, сярод аўтарскага актыву канала мастацтвазнаўцы М. Паграноўскі, Ю. Іваноў, тэатразнаўца Л. Грамыка, музыказнаўцы Т. Песнякевіч, І. Мільто, Л. Мітаковіч, А. Ойстрах. Літаратурнае вяшчанне на канале "курыруе" пісьменнік Н. Гальпяровіч. Праграмы гэтага накірунку вярстае і вядзе вядомы журналіст Г. Шаблінская.

- А якія праекты лічыце найбольш удалымі і над якімі толькі ідзе работа?

- Што тычыцца праектаў наогул, дык мы стараемся разглядаць усе ідэі, якія да нас трапляюць. Вельмі прыемна, калі маладыя людзі прапаноўваюць нешта цікавае. Бо я прыхільнік таго, каб развіваць і трансфарміраваць у новыя формьі таленавітыя задаткі чалавека. Калі гаварыць больш падрабязна, дык адзначу, напрыклад, праграму "Літаратурны аўторак" Галіны Шаблінскай, матэрыялы якой сканцэнтраваны вакол беларускай літаратуры, сучаснага яе стану і наогул Беларусі як прасторы літаратурнага натхнення. Між тым, праграма "Ліставанне" выходзіць па эпісталярнай спадчыне знакамітьіх людзей, дзе зусім нядаўна чыталі Экзюперы. Дарэчы, праз гэту рубрыку прайшло шмат беларускіх і рускіх паэтаў і пісьменнікаў. Праграма "Адзіны небасхіл" распавядае пра карані знакамітьіх дзеячаў, сярод якіх літаратары і мастакі. Так, адзін з апошніх эфіраў быў прысвечаны Дастаеўскаму. "Паэтычны радыётэатр" уяўляе сабой радыёпастаноўкі па паэзіі вядомых беларускіх паэтаў, дзе, безумоўна, прысутнічае сюжэтная лінія, публіцыстычная і музычная апрацоўка. З прыемнасцю адзначу, што ў апошнім вяшчальным сезоне акрамя стварэння, як зараз кажуць, "эфірнага прадукта" супрацоўнікі канала аднавілі работу па камплектаванні фонду Беларускага радыё. Так, у Вялікай студыі Дома радыё праводзяцца запісы сучасных твораў беларускіх кампазітараў. Распачата работа над літаратурным праектам "Анталогія сучаснага беларускага апавядання", - у выкананні вядучых беларускіх артыстаў запісаны творы У. Караткевіча, Ю. Станкевіча, І. Сяргейчыка, І. Шамякіна, Ф. Сіўко, С. Кавалёва, І. Пташнікава, Р. Баравіковай, А. Давыдава.

- Хадзілі чуткі, што падчас рэарганізацыі радыё многія фондавыя запісы проста зніклі. Дарэчы, ведаем тых, хто на свой страх і рызыку выносілі запісы і пераганялі іх на дыскі ў прыватных студыях (каб захаваць на доўгі час). Гэтыя людзі лічаць сябе ратавальнікамі айчынных фондаў. Вы ведаеце пра такія выпадкі?

- У нас на радыё не шмат машын, якія могуць перапісваць інфармацыю з дыска на дыск, таму на ліку кожная хвіліна... Я не ведаю такіх момантаў, каб нехта выносіў запісьі, хаваючы іх у кішэні, ці прасіў аб гэтым каго-небудзь з супрацоўнікаў. Больш таго, мне здаецца, згодна той сітуацыі, калі ўпарадкаваліся фонды радыё, абмяркоўваліся публіцыстычныя перадачы не вельмі высокай якасці, якія выходзілі 10-20 год таму, і, відавочна было, што такія матэрыялы не мелі каштоўнасці, іх знішчалі. Але падкрэслю, матэрыялы падвяргаліся знішчэнню легальна. Між тым, была група людзей, якая распаўсюджвала падобныя чуткі, вырашыла набыць сабе аўтарытэт барацьбітоў за нацыянальнае адраджэнне...

- Сярод новаўвядзенняў на канале - чытанне ў прамым эфіры твораў айчынных літаратараў. Дарэчы, у 60-70-я гады падобныя чытанні на Усесаюзным радыё, як і радыёпастаноўкі, былі вельмі папулярнымі. Ці ёсць водгукі сённяшніх слухачоў, ці ёсць пажаданні?

- Вядома, трапіўшы мінулай восенню ў FМ-прастору, канал "Культура" са сваёй акадэмічнай музыкай і літаратурнымі праграмамі адчуў сваю адметнасць сярод "папсовых" дыджэеўскіх станцый. Больш таго, у канала "Культура" сваё прызначэнне: збіраць, паказваць у эфіры і захоўваць лепшыя ўзоры нацыянальнай літаратурьі і музыкі. А аўдыторыя слухачоў у нас калі не самая масавая, дык самая адданая. І наогул мы прынцыпова прытрымліваемся наступнай тактыкі: не апускацца да масавага слухача, а старацца падняць яго да сябе. З гэтай мэтай у нашьім эфіры побач з праграмамі, разлічанымі на самага спакушанага слухача, гучаць перадачы і дастаткова папулярньїя па змесце. У сувязі з гэтым прыгадаю літаратурную рубрыку "Бестсэлер", - тут беларускія артысты ў прамым эфіры чытаюць папулярную літаратуру розных пакаленняў. Зараз у людзей не хапае часу, каб нават пагартаць старонкі любімай кнігі. А за 20 хвілін праграмьі можна ўзгадаць той ці іншы любімы твор. Тое, што людзі задаволены, сведчаць і тэлефонныя званкі на наш канал, калі нас просяць прачытаць той ці іншы твор, ці выказваюць падзяку.

- Кацярына Іванаўна, як вы лічыце: сёння актуальным з'яўляецца пытанне ратавання беларускай мовы і культуры ці пытанне развіцця беларускай мовы і культуры? І як можна было б ахарактарызаваць канал "Культура", - як канал-барацьбіт ці як асветнік?

- Перш за ўсё скажу так: зараз у модзе "народнае рэтра". І я, і мае калегі ўпэўнены, што існуе шмат твораў, пра якія мы нават нічога не ведаем, а яны маглі б стаць папулярнымі. Таму папулярызацыя нацыянальных твораў у FМ-фармаце адыгрывае значную ролю. А што тычыцца характарыстыкі канала, дык ён выступае хутчэй асветнікам, чым барацьбітом. Бо мы імкнёмся не проста аўтаматычна чытаць твор ад главы да главы, а наладжваць у прамым эфіры гэткі тэатр. Упэўнена: мы займаемся папулярызацыяй беларускай мовы і культуры. І гэта ж з'яўляецца найбольш актуальным на сёння.

Вольга КУРТАНІЧ, Марына ЦЯРЭШЧАНКА.