Каб усе так Geely

03.10.2014
"Звязда", 3 кастрычніка 2014 г.


Новы тэлевізійны праект Агенцтва тэленавін, які запрашае замежных гасцей здзейсніць падарожжа па Беларусі, а суайчыннікаў - пачуць з першых вуснаў, якія ўражанні выклікае ў турыстаў наша краіна, стартуе на канале "Беларусь 1".
Здымачная група АТН разам з замежнікамі з 8 краін свету пабывае ў розных кутках Беларусі. "Прычым гэта будзе не традыцыйны "турыстычны набор" з Мірскага замка, Нясвіжа, Белавежскай пушчы, а Беларусь самабытная, сучасная, прычым у нейкіх эпізодах нават экстрэмальная, якую мы ўбачым і з зямлі, і з?пад вады, і з вышыні птушынага палёту",?- інтрыгуюць стваральнікі праекта. Напрыклад, у першым выпуску, які выйдзе ў эфір ужо 5 кастрычніка, вядучыя "Каб усе так Geely!" Якаў Бута і Дыяна Равякава пазнаёмяцца з 32?гадовым ІT-спецыялістам з Германіі Ханесам Фарлокам і разам адправяцца ў падарожжа ў Ваўкавыск. Пры гэтым Дыяна выступае ў ролі гіда для замежніка, а Якаў арганізуе нечаканыя іспыты для госця праграмы. Па дарозе ў пункт прызначэння іх чакаюць некалькі прыпынкаў у малавядомых, але цікавых для турыста месцах.
Напрыканцы вядучыя пастараюцца здзівіць замежніка - ці ўласна мясцінамі, ці адметнымі падзеямі, архітэктурай, нацыянальнай кухняй, рыбалкай і г.?д. Госць жа па 5?бальнай сістэме ацэніць месцы, дзе пабываў, і падзеліцца сваімі ўражаннямі ад паездкі.

Калі: 5 кастрычніка, 14.15.
Дзе: "Беларусь 1".

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.