Каб ранiца стала ладнай

07.04.2009
"Звязда", 7 апреля 2009 г.


На змену "Ранiшняй падзарадцы" ў эфiр канала "ЛАД" прыйшла новая праграма "ЛАДная ранiца". Як запэўнiваюць яе стваральнiкi, усе лепшыя традыцыi праграмы-папярэднiцы будуць захаваныя, а дадаткова гледачам прапануюць новыя цiкавыя рубрыкi.
У бягучым радку будзе паведамляцца свежая iнфармацыя аб надвор'i, курсах валют i цэнах на палiва, бiзнэс-старонка зацiкавiць дзелавых людзей, а анонсы тэлепраектаў "ЛАДу" падкажуць, што i калi можна будзе ўбачыць у эфiры. Для самых маленькiх тэлегледачоў падрыхтаваны асобны блок з мультфiльмаў. Таксама з'явiцца спецыяльная дзiцячая рубрыка "ЛАДачкi", у якой малыя будуць абмяркоўваць дарослыя тэмы i даваць свае адказы на сакраментальныя пытаннi. Нарэшце, "ЛАДная ранiца" прапануе ўсiм ахвотным рабiць зарадку - комплекс нескладаных практыкаванняў для бадзёрасцi цела i добрага настрою на ўвесь дзень.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.