"Герояў спорту" вызначыць уся краіна

03.12.2008
"Звязда", 3 декабря 2008 г.


1 снежня стартавала папярэдняе галасаванне конкурсу "Трыумф. Героям спорту 2008". Аб пачатку акцыi абвясцiлi арганiзатары - Белтэлерадыёкампанiя, рэспублiканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Прэзiдэнцкi спартыўны клуб", Мiнiстэрства спорту i турызму i Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт Рэспублiкi Беларусь.
Праект, у якiм аматары спорту выбiралi найлепшых яго прадстаўнiкоў па вынiках года, упершыню быў рэалiзаваны напрыканцы 2006-пачатку 2007 года ў форме алiмпiйскага балю - "Навагоднi баль 2007. Героям спорту". Цяперашняе мерапрыемства - адкрыты публiчны конкурс, як расказалi арганiзатары, пройдзе ў новых дэкарацыях i па новых правiлах.
Пачаць хоць бы з таго, што праект вырашана праводзiць раз на два гады, як падвядзенне вынiкаў алiмпiйскiх сезонаў. "Калi ў першы раз кожны балельшчык мог вылучаць свайго кандыдата на адну з 14 намiнацый, то цяпер мы скарацiлi iх пералiк да васьмi, а балельшчыкi змогуць галасаваць толькi ў 4 намiнацыях, за аднаго з 8 кандыдатаў у кожнай", - расказаў памочнiк па спорце старшынi Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба Аляксандр Храмылёў.
Аргкамiтэт конкурсу лiчыць, што такая форма галасавання, з аднаго боку, зробiць барацьбу ў iм больш насычанай, а з iншага, прымусiць балельшчыкаў больш адказна ставiцца да выбару "свайго" кандыдата ў намiнацыях "Спартсмен года", "Спартсменка года", "Каманда года" i "Трэнер года".
Потым журы ў складзе 11 чалавек, сярод якiх, напрыклад, спартыўныя каментатары Аляксандр Казюкевiч i Уладзiмiр Навiцкi, славутыя спартсмены Марына Лобач, Сяргей Макаранка, Элiна Зверава i iншыя, вызначыць лаўрэатаў у названых намiнацыях i назаве прэтэндэнтаў яшчэ ў чатырох - "За волю да перамогi", "Прарыў года", "Вынiк года" i "Самы яркi спартыўны момант года". Канчатковы ж вердыкт суддзяў i аргкамiтэта, як мяркуецца, балельшчыкi i самi лаўрэаты даведаюцца толькi 17 студзеня 2009 года на ўрачыстай цырымонii "Трыумф года. Героям спорту", якая пройдзе ў сталiчным Палацы спорту. Тэлевiзiйнiкi абяцаюць максiмальна захаваць iнтрыгу, i ператварыць падзею ў своеасаблiвы "спартыўны Оскар". Яго лаўрэатаў чакаюць спецыяльныя статуэткi "Трыумф" i каштоўныя прызы ад спонсараў.
Дарэчы, цырымонiю спецыяльна перанеслi падалей ад навагоднiх святаў, каб зрабiць з яе яшчэ адно асобнае свята - спорту i здаровага ладу жыцця. Ужо вядома, што ўдзел у iм возьмуць дзеючыя i былыя алiмпiйскiя чэмпiёны, а ў глядзельнай зале як мiнiмум палова запрашальных бiлетаў дастанецца будучаму пакаленню чэмпiёнаў - вучням спартыўных школ, разнастайных гурткоў i секцый.
Хочаце выказацца?
Маштаб галасавання арганiзатары абралi ўсенародны, бо сваё меркаванне можа даслаць абсалютна кожны балельшчык. Бюлетэнi для галасавання i палажэнне аб конкурсе змешчаныя на чатырох сайтах арганiзатараў: Белтэлерадыёкампанii - www.tvr.by, Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба - www.sportclub.by, Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта - www.noc.by, Мiнiстэрства спорту i турызму - www.mst.by. Даслаць запоўненыя бюлетэнi можна факсам або па пошце ва ўпраўленне па фiзiчнай культуры, спорту i турызму свайго аблвыканкама цi Мiнгарвыканкама.
Мiнск - 220013, г. Мiнск, вул. В. Харужай, 13/61, факс 8-017-334-87-78,
- 220013, г. Мiнск, вул. В. Харужай, 13/61, факс 8-017-334-87-78,
Мiнская вобласць - 220012, г. Мiнск, вул. Сурганава, 2, факс 8-017-287-29-16,
- 220012, г. Мiнск, вул. Сурганава, 2, факс 8-017-287-29-16,
Брэсцкая вобласць - 224030, г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 46, факс 8-0162-22-16-65,
- 224030, г. Брэст, вул. Дзяржынскага, 46, факс 8-0162-22-16-65,
Вiцебская вобласць - 210605, г. Вiцебск, пр. Будаўнiкоў, 10, факс 8-0212-21-53-79,
- 210605, г. Вiцебск, пр. Будаўнiкоў, 10, факс 8-0212-21-53-79,
Гомельская вобласць - 246050, г. Гомель, вул. Савецкая, 28, факс 8-0232-74-23-61,
- 246050, г. Гомель, вул. Савецкая, 28, факс 8-0232-74-23-61,
Гродзенская вобласць - 230023, г. Гродна, вул. Урыцкага, 1, факс 8-0152-77-30-58,
- 230023, г. Гродна, вул. Урыцкага, 1, факс 8-0152-77-30-58,
Магiлёўская вобласць - 212030, г. Магiлёў, вул. Цiмiразева, 27А, факс 8-0222-22-57-90.
- 212030, г. Магiлёў, вул. Цiмiразева, 27А, факс 8-0222-22-57-90.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.