"Гаворыць Мінск..."

07.10.2005
"Літаратура і мастацтва", 7 кастрычніка 2005 г.


У верасні распачаўся чарговы сезон Белтэлерадыёкампаніі. На гэты раз не проста новы - юбілейны. Чым парадуюць сваіх гледачоў і слухачоў калегі з электронных СМІ? Што датычыць айчыннага тэлебачання, дык нашы чытачы ўжо мелі магчымасць пазнаёміцца на старонках "ЛіМа" з некаторымі навінкамі, што з'явіліся ў працэсе абнаўлення тэлеэфіру. Маем намер распавесці і пра самыя свежыя праекты. Наступным разам... А сёння - пагаварым пра радыё: можа і сціплага, але вартага канкурэнта TV. Пра радыё, якое для старэйшых пакленняў доўгі час увогуле было - а для кагосьці і застаецца - адзіным святлом у акенцы, сапраўдным сябрам і дарадцам. Тым больш, калі ўзгадаць пра гэта, нагода маецца...

У эфіры дзённым...

Думаю, многія ўжо заўважылі, што Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, якое неўзабаве адзначыць сваё 80-годдзе, напярэдадні знанай даты распачаў кругласутачнае вяшчанне - у FМ-дыяпазоне і ў сетцы Internet. Доўга рыхтаваўся да гэтай падзеі творчы калектыў. Таму і вынікі агульных намаганняў атрымаліся важкія. Да прыкладу, раніца на Першым нацыянальным у новым сезоне пачынаецца на гадзіну раней. Ужо ў 5.00 "стартуе" выпуск "Навін", эстафету ад якога прымае ранішні інфармацыйны канал.
Маштабным праектам сезона 2005-2006 гадоў стала новая праграма "Радыё.Ву". У першую чаргу, яна адрасавана карыстальнікам глабальнай сеткі Internet - як у нашай краіне, так і ў далёкім і блізкім замежжы, колькасць якіх апошнім часам прыкметна ўзрастае. На афіцыйным сайце Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі www.tvr.by размешчана "старонка праекта". Кожны жадаючы можа знайці там інфармацьію аб праграме, пакінуць у спецыяльным полі свае каментарыі па найважнейшых пытаннях грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця Беларусі. Самыя цікавыя думкі і выказванні маюць шанц быць агучанымі падчас прамога эфіру Першага нацыянальнага канала радыё.
Як вядома, 2006-ы абвешчаны ў нашай краіне годам сям'і. Ужо ў верасні праграма "Для тых, хто дома" пачала "перабудоўвацца" ў бок больш глыбокага аналізу праблем сям'і і сямейнага быту. А новы праект "Нашы дзеці" мае на мэце распавесці аб праблемах выхавання хлопчыкаў і дзяўчынак, якія засталіся без апекі бацькоў. Тым жа, хто шукае родзічаў ці сяброў, на дапамогу прыйдзе праграма "Памятай імя сваё", якую можна пачуць кожную нядзелю а 18-й гадзіне. Дарэчы, праграма рыхтуецца сумесна з пошукавымі атрадамі Міністэрства абароны РБ, ветэранскімі і рознымі іншымі грамадскімі арганізацыямі, а таксама музеямі.
Па панядзелках Першы нацыянальны будзе запрашаць усіх прыхільнікаў актыўнага ладу жыцця ў цікавае "Падарожжа па Беларусі". Старажытныя гарады і мястэчкі, сядзібы і паркі нібы наяве паўстануць перад слухачамі радыё ў гэтым новым турыстычным праекце.
"Фестывальная калекцыя", "Беларуская калекцыя", "Славянскі базар". Лепшае" - вось такое музычнае "суквецце" прапануецца аматарам-знаўцам ужо сёння. Яшчэ адна прыкметная навінка - перад'юбілейны літаратурна-музычны праект "Залаты фонд радыё". Да ўвагі слухачоў - багаты архіўны фонд, які захаваў ддя нас галасы вядомых суайчыннікаў: грамадскіх і палітычных дзеячаў, пісьменнікаў і паэтаў, музыкантаў ды мастакоў...

... і начным

Што датычыць "начных" прапаноў, Першы нацыянальны мае намер мэтанакіравана адыходзіць ад стопрацэнтнага музычнага вяшчання, якое практыкуецца на іншых FМ-радыёстанцыях, і тым самым забяспечыць паўнавартаснае праграмнае насычэнне эфіру.
Апершапраходцам стала інфармацыйная прафама "Падзеі новагадня", якая выйшла 1 верасня роўна апоўначы. 3 тае пары кожную гадзіну паўночнікі атрымліююць ад карэспандэнтаў службы навін самую аператыўную інфармацьію пра найважнейшыя праблемы ў краіне і свеце ў рэжыме on-line. Больш таго, у новым сезоне галоўны канал айчыннага радыё сумесна з рускай службай Радыё ААН займаецца падрыхтоўкай спецыяльных выпускаў "Навін планеты". Такім чынам, разам з галоўнай радыёстанцыяй краіны слухачы "пабываюць" нават у самых аддаленых кутках Зямлі.
Не пакінуў без увагі творчы калектыў і тых, каго ў начны час службовыя абавязкі прымушаюць пакінуць хатні камфорт.
Штодзённа - ці больш дакладна, штоночы - іх "сустракае" трохгадзінная інфармацыйна-музычная праграма "Трэцяя змена". Ну а тым, хто ноччу - у дарозе, адрасаваны праект "Начная магістраль". 3 гадзіны да дзвюх гадзін слухачоў чакае самая аператыўная інфармацыя пра стан аўтамабільных дарог Беларусі, кошт гаруча-змазачных матэрыялаў, правілы праходжання мытных тэрміналаў, а яшчэ - апошнія навіны аўтасвету і шмат чаго іншага.
Тыя ж, хто і на золку застанецца са сваім радыёканалам-абраннікам, таксама расчаравацца не павінны. А палове пятай гадзіны "радыё" пераходзіць да тэматычных музычных праектаў. А жанры і напрамкі - самыя разнастайныя: класіка, поп, рок, дыска... Такім чынам, у сваёй музычнай палітыцы вядучая радыёстанцыя краіны спадзяецца максімальна задаволіць запыты беларускай грамадскасці.
Дарэчы, датычыць гэта не толькі музычных прапаноў. I, як высветлілася, не толькі радыёэфіру.
- Пры падрыхтоўцы да новага сезона ўвесь творчы калектыў Белтэлерадыёкампаніі быў скіраваны на тое, каб кожны "юбілейны" праект атрымаўся сучасным, стыльным і яркім, - паведаміў падчас прэс-канферэнцыі з нагоды адкрыцця сезона намеснік старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мартыненка. - Наша галоўная мэта заключаецца ў тым, каб забяспечваць сваіх прыхільнікаў толькі высакаякаснай прадукцыяй.
Наколькі гэта атрымоўваецца? Вырашаць вам, шаноўнае спадарства...

Інеса ПЕТРУСЕВІЧ.