Фестываль у кадры з эксклюзіўнымі падрабязнасцямі

10.07.2015

"Звязда"

Асноўныя мерапрыемствы грандыёзнай культурнай падзеі - міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску - 2015" па традыцыі пакажуць тэлеканалы Белтэлерадыёкампаніі.

10 ліпеня ў 22.00 тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць канцэртную праграму Саюзнай дзяржавы "Аб’ядноўваючы прастору і час". На сцэну Летняга амфітэатра выйдуць Леанід Агуцін, Цімур Радрыгез, Аляксандр Вараб’ёў, Андрэй Давідзян, Эліна Чага, хор Маскоўскага Срэценскага манастыра, Анатолій Ярмоленка і ансамбль "Сябры", Uzarі&Maіmuna, салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі, дзіцячыя цыркавыя калектывы і многія іншыя.

11 ліпеня ў 15.20 тэлеканал "Беларусь 3" пакажа паўфінал XXІV міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2015" "Нацыянальны хіт".

У гэты ж дзень "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у прамым эфіры пакажуць фінал конкурсу вакалістаў "Дзень першы: "Славянскі хіт". Удзельнікі конкурсу выступяць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Сярод запрошаных гасцей вечара будуць Палад Бюльбюль аглы (Азербайджан), Цьяга Аранкам (Бразілія), Анры Джахадзэ (Грузія), Інтарс Бусуліс (Латвія) і г.д. Вядучымі вечара выступяць вядомыя гледачам праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!" Надзея Цімафеева і Дзяніс Дудзінскі.

12 ліпеня ў 22.00 у прамой трансляцыі на "Беларусь 1" і "Беларусь 24" убачым дзень другі фіналу міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2015". Выступленні ўдзельнікаў пройдуць у суправаджэнні фанаграмы "мінус 1", а ў другім аддзяленні тэлегледачоў чакаюць выступленні Прэшэса Уілсана (Вялікабрытанія), Алега Іванова, Дзмітрыя Малікава, Алены Пятроўскай (Расія); Марыі Шэрыфавіч (Сербія), Bosson (Швецыя), ансамбля танца "Лявоніха", гурта "Прывітанне, Антоніа!", студыі сцэнічнага майстэрства "Арт-праект"…

Урачыстае закрыццё фестывалю, якое адбудзецца 13 ліпеня ў 22.00, тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць таксама ў прамым эфіры. У грандыёзным канцэрце прымуць удзел такія вядомыя артысты, як Валерыя, Сяргей Лазараў, Глеб Матвейчук, Алена Ваенга, Сяргей Трафімаў, Ягор Крыд, Аліна Артц (Расія); Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч (Беларусь); Іmany (Францыя), Mohombі, Наталля Валеўская і Цімур Мірашнічэнка (Украіна).

Акрамя гэтага, Генеральны прадзюсарскі цэнтр Белтэлерадыёкампаніі правядзе запіс творчага вечара Аляксандры Пахмутавай "Нам не жыць адно без аднаго", які гледачы "Беларусь 1" убачаць 14 ліпеня ў 22.00.

Да 16 ліпеня ў 21.00 у эфіры "Беларусь 3" не прапусціце "Вечар цяжкага дня" з Ягорам Хрусталёвым, выпускі якога будуць прысвечаны "Славянскаму базару". Эксклюзіўныя інтэрв’ю са славутымі гасцямі можна будзе ўбачыць таксама ў праграме Святланы Бароўскай "Выхад ёсць".

Традыцыйна актыўна асвятляць падзеі фестывалю будзе і Беларускае радыё, дзе запланавана вялікая колькасць тэматычных інфармацыйных і музычных праграм. З Віцебска будуць выходзіць "Афіша", "Нясумны перапынак", "Культ-паход". Дзіцячаму конкурсу будзе прысвечана праграма "Маладыя таленты Беларусі". А трансляцыі ў эфіры міжнароднага спутнікавага тэлеканала "Беларусь 24" дазволяць назіраць за падзеямі фестывалю жыхарам у розных пунктах планеты.

Алена ДРАПКО.