Эфект далучанасцi да падзеi

16.07.2005
"Культура", 16 ліпеня 2005 г.


Выбрацца ў Віцебск, каб самому патрапіць у фестывальную віхуру, атрымаецца далёка не ў кожнага. Але адчуванне асабістай далучанасці да падзеі ўзнікне і ў тых, хто застанецца ў гэтыя дні і ночы ва ўласнай кватэры, аддаленай ад эпіцэнтра фэсту на сотні і тысячы юламетраў. Гэты "эфекг прысутнасці" штогод паспяхова ствараюць майстры пяра, камп'ютэра, тэлекамеры, мікрафона ды ўсіх іншых прыладаў журналісцкай працы.
Менавіта дзякуючы іх працы межы Віцебскага амфітэатра пашыраюцца ледзьве не да краёў зямлі, дазваляючы любому пабываць там без квітка. Па словах міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра РУСАКЕВІЧА, у акрэдытаваных на "Славянскім базары ў Віцебску" журналістаў будзе ўсё неабходнае дзеля выканання сваёй важнай місіі.

- Арганізацыйны камітэт фестывалю, які ўзначальвае віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Дражын, даручыў нашаму міністэрству каардынаваць усю работу па інфармацыйным забеспячэнні фестывалю. Усведамляючы сур'ёзнасць гэтай задачы, мы распрацавалі спецыяльны план, ажыццяўленне якога распачалося яшчэ за некалькі месяцаў да ўрачыстага адкрыцця "Славянскага базару ў Віцебску". Прыкладам, беларускія FM-станцыі ўвесь гэты час транслявалі на сваіх хвалях песні лаўрэатаў мінулых гадоў, каб загадзя падагрэць у публікі цікавасць да фестывалю.
Што да асвятлення гэтай падзеі ў СМІ, самая пачэсная роля тут, безумоўна, адведзена нашаму тэлебачанню. Бо гэта найбольш эфектыўны і аператыўны сродак распаўсюджвання інфармацыі сярод самай шырокай аўдыторыі. Асноўная праца, як і ў мінулыя гады, ляжа на плечы Белтэлерадыёкампаніі, але на гэтым фестывалі да яе паўнавартасна далучацца і іншыя нашы каналы - АНТ, СТВ, "Першы музычны", многія рэгіянальныя кампаніі.
Агулам, беларускіх журналістаў гэтым разам будзе акрэдытавана нават больш, чым у мінулыя гады. Але не палічыце, што для нас быў важны менавіта колькасны паказчык - бо наш падыход быў вельмі абіральным. Аргкамітэт прыняў рашэнне запрасіць менавіта тых прадстаўнікоў СМІ, якія, так бы мовіць, валодаюць тэмай і чыё кваліфікаванае меркаванне пра фестываль цікавае аўдыторыі.

- Але ж ці будзе магчымасць убачыць "Славянскі базар" у тых яго аматараў, якія жывуць занадта далёка, каб прымаць "сігнал" беларускіх СМІ?
- Функцыю прадстаўлення фестывалю на міжнароднай арэне ў першую чаргу возьме на сябе не так даўно адкрыты спадарожнікавы канал "Беларусь ТБ". Зона яго трансляцыі ахоплівае ледзьве не палову свету. Да таго ж заключана дамова з Усерасійскай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй адносна трансляцыі фестывальных мерапрыемстваў, у тым ліку і праз папулярны міжнародны канал "РТР-Планета". Актыўна падключыцца і Міждзяржаўная тэлерадыёкампанія "Мір", якая ахоплівае практычна ўсе краіны СНД. Ды і наш "Першы музычны" таксама канал спадарожнікавы.
На "Славянскім базары" будзе працаваць багата замежных тэлежурналістаў. Многія рэгіянальныя кампаніі Расійскай Федэрацыі - са Смаленска, Арла, Бранска, Ніжняга Ноўгарада, Новасібірска... - ласкава прынялі наша запрашэнне ўзяць удзел у асвятленні фестывалю і дашлюць у Віцебск свае здымачныя групы. Прадстаўнічыя дэлегацыі тэлевізійшчыкаў прыедуць з Украіны і Малдовы - іх узначальваюць прэзідэнты галоўных тэлекампаній гэтых краін.

- "Славянскі базар у Віцебску" праходзіць вось ужо ў чатырнаццаты раз, і гэта дазваляе выкрышталізаваць пэўныя тэндэнцыі. Як вы мяркуеце, ці павялічваецца год ад году ўвага да яго з боку замежных СМІ?
- Не так даўно выступаючы на пасяджэнні аргкамітэта, я акурат канстатаваў яе рост. I гэта заканамерна. Сёлетні фестываль, падчас якога адбудзецца Асамблея ФІДОФ, стане падзеяй не толькі для славянскага свету, але і для агульнасусветнай культуры. Таму і нядзіўна, што да яго была праяўлена немалая цікавасць журналістаў. Падчас акрэдытацыі СМІ заяўкі прыходзілі літаральна з усіх бакоў - з Арменіі, Венгрыі, Германіі, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Узбекістана, Босніі і Герцагавіны...

- Адпаведна, у нашых калег (у сэнсе, беларускіх журналістаў) будзе не абы-якая канкурэнцыя?
- Мяркую, "Славянскі базар у Віцебску" паспрыяе творчай самарэалізацыі ўсіх журналістаў якія туды патрапяць. Бо на фестывалі, з яго змястоўнай і разнапланавай праграмай, кожны таленавіты чалавек знойдзе безліч крыніц для натхнення. Таму ў айчынных СМІ будзе яшчэ адна нагода прадэманстраваць свой прафесійны і тэхнічны ўзровень, які расце з года ў год.

- Якія ўмовы гарантуе журналісту акрэдытацыя на фестывалі?
- Частка журналістаў (каля 100 чалавек) будзе акрэдытаваная поўнасцю за кошт прымаючага боку. Астатнім прадстаўнікам СМІ выдаткі пакрыюць іх выданні. Да таго ж хацелася б падкрэсліць: "Славянскі базар" - гэта зусім не закрытае мерапрыемства, і патрапіць на яго можа кожны ахвотны, нават у тым выпадку калі ён своечасова не парупіўся аб акрэдытацыі. Але да тых журналістаў, якімі займаюцца наша міністэрства і Міністэрства замежных спраў будзе праяўлена асаблівая ўвага.
Мы забяспечым іх абсалютна ўсім, што неабходна ля працы на фестывалі. Я маю на ўвазе як вырашэнне практычных пытанняў (жытло, харчаванне і г.д.), гэтак і спрашчэнне доступу да інфармацыі. Графік фестывальных прэс-канферэнцый вельмі напружаны. Спланавана таксама і работа прэс-цэнтра, і кожны журналіст здолее звярнуцца туды, каб лёгка ды хутка атрымаць патрэбныя звесткі. Мяркую, гэтая наша руплівасць. адаб'ецца і на якасці вашых рэпартажаў. I жадаю творчых поспехаў усім, хто задзейнічаны ў асвятленні фестывалю!