Дзяніс Шпітальнікаў: "Навучыць артыста... плыць"

07.12.2009
"Культура", 5 снежня 2009 г.


У Мінску ўжо ўключылі ілюмінацыю і пачалі падрыхтоўку да зімовых святаў. Але найбольш пярэдадзень свята адчуваецца ў кабінетах Белтэлерадыёкампаніі. Для многіх яе супрацоўнкаў Новы год прыходзіць значна раней, чым 1 студзеня. I кожнае з такіх святаў - сапраўдны экзамен на творчую сталасць. Наша гутарка з дырэктарам Дырэкцыі музычных і забаўляльных праграм Белтэлерадыёкампаніі Дзянісам Шпітальнікавым таксама кіравалася якраз на падрыхтоўку навагодняга тэлеэфіру. I на вырашэнне праблемных момантаў, якія паўстаюць у гэтым кантэксце.

"Трэба навучыцца казаць слова "кепска" 

- Многія яшчэ памятаюць вас у якасці поп-зоркі Дзі-Бронкса. Ці спатрэбіуся гэты досвед на новай працы?
- Пабыўшы, што называецца, "у скуры" артыста, я не магу ставіцца да выканаўцаў без спагадлівасці. I таму на пачатку свайго дырэктарства мне давялося вучыцца адмауляць. Звыклая сітуацыя: музыкант прыносць свой кліп, і ты 6ачыш, што ён папраўдзе дрэнны. У нас звычайна ў такіх выпадках кажуць: "Ну, ведаеш, збольшага, нармальна...". Бо музыкантаў любяць, шкадуюць і не хочуць засмучаць праўдай. Лічу, гэта заганная практыка. Трэба абавязкова навучыцца казаць слова "кепска". Бо іначай у наступны раз прынясуць яшчэ горай. 

- На вашу думку, ці легка сёння музыканту прабіцца на телеэкран?
- Значна цяжэй, чым яшчэ пару гадоў таму. Зусім нядаўна тэлебачанне перажывала сапраўдны усплёск музычных праектаў, яны, бы грыбы пасля дажджу, з'яўляліся на кожным канале. Быў перыяд, калі артыст нават мог выбіраць, куды яму лепей пайсці. Цяпер жа колькасць такіх варыянтаў значна зменшылася.
I гатаму ёсць свае тлумачэнне: узровень артыстаў. Многія вельмі любяць спасылацца на досвед Украіны і Расіі. Але ж там з'яўленне артыста ў праграме робіць ей рэйтынг. Ці багата ў нас зорак, здатных дадаць каналу папулярнасці? Сітуацыя складваецца, хутчэй, адваротная. Пакуль артыст не сыходзіць з экрана, людзі яго пазнаюць. А самастойна трымацца на плыву без гэтага допінгу ён ужо не можа. 

- Але "прамоўшн" сваіх артыстаў - частка дзяржаўнай культурнай палітыкі. Згадайма хаця б тыя ж 75% у радыёэфіры...
- Калі толькі з'явлася гэтая квота, я быў рашучым яе прыхільнікам. Але сёння мая пазіцыя ўжо змянілася - як і многіх маіх калег. Не так даўно давялося ўзяць удзел у нарадзе на гэты конт у Адміністрацыі Прэзідэнта Рэслублікі Беларусь, і я выказаўся за змяншэнне квоты да 25%. Такую ідэю падтрымліваюць большасць радыйшчыкаў. Бо ўсе сыходзяцца ў адным: "цяплічныя ўмовы" для нашых артыстаў ужо на шкоду. Задача дзяржавы - навучыць артыста плыць. А потым ён мусіць плыць самастойна. 

Нічога асабістага
 
- Папрок, з якім вам цяжка будзе не пагадзіцца: чаму на телеэкране мільгаюць адны і тыя ж твары?
- Паверце, тут няма нічога асабістага. I нельга казаць, што нейкая група артыстаў загарадзіла свамі целамі праход на тэлебачанне ўсім астатнім. Прычына зусім у іншым: большасць маладых калектываў выглядаюць на сцэне... ну, па шчырасці, трохі недарэчна. I пры гэтым даказваюць усім, якія яны таленавтыя. Але мэтры аб'ектыўна вышэй за іх на дзесяць галоў - і ў плане прафесіяналізму, і паводле ўмення трымацца перад камерай. I хто ў гэтым вінаваты? Наша Дырэкцыя?
Прывяду вам канкрэтны прыклад, з перадгісторыяй. Мы атрымалі прапанову аб супрацоўніцтве ад расійскай тэлекампаніі - арганізатараў "Песні года". Папраўдзе, што можа быць лепей у навагодняе свята за гэта легендарнае шоу, глядзець якое мелі завящёнку яшчэ нашы бацькі? I што можа быць лепей для беларускага поп-спевака, чым выйсці на гэтую прэстыжную сцэну?
Сёлета такая магчымасць у іх з'явілася. Расійскія партнёры на чале з Ігарам Крутым прапанавалі нам дадаць у праграму пэўную колькасць беларускіх нумароў. Бо ў тамтэйшым шоу-бізнесе шмат гадоў адны і тыя самыя твары, і іх абойму трэба нечым разбаўляць. Беларусь на "Песні года" прадставяць знаёмыя усім імёны: Ціхановіч і Паплауская, Агурбаш, Хлястоў... "Маладняка" не будзе ізноу. Чаму? Магу патлумачыць. 
Нашы стасункі з кампаніяй "Ар'с" базуюцца на такім прынцыпе: мы прапаноўваем, а яны маюць права адмовіцца. Расійскія партнёры самі паставілі нам задачу: хай Беларусь будуць прадстаўляць лепей не тыя артысты, якія ўжо сталі "брэндавымі", а новыя і цікавыя твары. Але ніводзін такі нумар не прайшоў сіта одбору. I крыўдаваць тут нікому не выпадае: тыя нумары, якія нам прапанаваў "маладняк", проста сорамна ставіць у адны шэраг з хітамі мэтраў. Бо у такім выпадку яны выглядалі 6 як "бедныя сваякі".
 
- Стабільная група незадаволеных ТБ - музыканты, якія робяць тое, што ў нас называецца нефарматам...
- Па-першае, у нас гэтае паняцце ўжо губляе свой сэнс. Што такое нефармат? "Серебряная свадьба"? "Нестандартный вариант"? Але ж я бачу іх на тэлеэкране. А па-другое... На Беларусі адбываецца жахлівая рэч: кожны, хто не умее граць, называе сябе "нефарматам". Маўляў, такое наша бачанне... У рок-музыцы гэты падыход спрэс распаўсюджаны. Падчас праекта "Музычны плэй-оф", разлічананага менавіта на маладыя каманды, давялося столькі наслухацца... Хлопцы не могуць звязаць дзвюх нот, але ў адказ на крытыку яны пачынаюць злавацца і крыўдзіцца.
 
- А ці не здаецца вам, што такія перадачы і патрэбны дзеля таго, каб "хлопцы з вуліцы" маглі патрапіць у эфір і прылюдна атрымаць кухталёў ад крытыкаў?
- Такое выхаванне вылятае у добрую капейчыну. Шматкамерная здымка аднаго канцэрта і вытворчасць адпаведнага тэлепрадукту абыходзіцца нам як мінімум у дзесяць тысяч долараў. Зрэшты, ужо сёлета мы планавалі аднавіць "Плэй-оф". Пакуль што не атрымалася, але ў наступным годзе, думаю, удасца.
Сёлета мы ўвогуле зрабіл трохі меней, чым планавалі, - фінансавыя ўмовы, вядома, былі не самыя спрыяльныя. Але ж Дырэкцыя не адмовілася ад сваіх ідэй, а проста "замарозіла" іх да лепшых часін. Нешта з'явіцца літаральна ўвесну, нешта - ужо ў новым сезоне. 

Які прадукт заўсёды ў Мінусе?
 
- Кажучы пра нефармат, я меў на ўвазе нават не столькі рок-музыку, колькі класіку, джаз, фальклор...
- На телеканалах Расіі і Украіны вы таксама не убачыце джаза і класікі. 

- А, скажам, на польских і чэшаскіх тэлеканалах яны прадстаўлены...
- Там каналаў болей, і сярод іх ёсць спецыялізаваныя. Паверце, я не маю нічога супраць класікі. Больш за тое - апрача нас, на Беларусі, бадай, ніхто не здымае і не паказвае канцэртаў акадэмічнай музыки. Хаця ро6ім мы гэта і сапраўды досыць рэдка. Бо разумеем, што такі прадукт заўсёды будзе ў мінусе. Рэкламадаўцы ацэньваюць яго рэйтынг вельмі невысока - і яны, дарэчы, маюць рацыю. Таму тэлебачанне паказвае тое, што запатрабавана гледачом. I калі ты будзеш пярэчыць гэтаму прынцыпу, глядач проста пераключыцца на тваіх канкурэнтаў. 

- Ці не могуць змяніць гэты "статус-кво" новыя спосабы тэлерэпрэзентацыі той жа класікі? Каб было і з густам, і не занудтва...
- Не так даўно мы трансліравалі класічны фестываль, зняты сусветна вядомым каналам. Там быў прадэманстраваны абсалютна нетрадыцыйны падыход - у рэжысуры, у аздабленні сцэны, ва усім. У нас калі мы хочам зрабіць сцэну "тэлегенічнай", музыканты кажуць: не трэба нам слаць пластык на падлогу,
ён псуе акустыку. А ўяўляеце, як выглядаюць у кадры драўляныя дошкі? Бывае, акадэмічныя музыканты самі просяць іх зняць. Але калі мы прыязджаем, паводзяць сябе так, ні6ы робяць нам вялікую ласку, "пусціўшы" на свой канцэрт.
Што да пошукаў, пра якія вы казалі... Вось ужо два гады мы выношваем вялікі, папраўдзе глабальны праект, які ахапіў бы і поп, і рок, і класіку, і фальклор. Распавядаць яго пакуль не буду, каб захаваць інтрыгу. Скажу толькі, што нічога падобнага на Беларусі пакуль няма. 

- Увогуле, у чым адрозненне тэлеканцэрта ад "звычайнага"?
- Вы будзеце глядзець па тэлевізары канцэрт, які доўжыцца чатыры гадзіны? Наурад ці. Першыя паўтары гадзіны яшчэ вытрымаеце, а потым зоймецеся сваімі справамі. Адпаведна, такая імпрэза і павінна ісці гадзіны паўтары, змяшчаючы толькі самыя ударныя нумары.
Лічу, менавіта у гэтым напрамку павінен рухацца "Славянскі базар у Вітебску". Раней Белтэлерадыёкампанія проста асвятляла ход фестывальных падзей, але сёння многім пакрысе становіцца зразумелым, што ўвесь фэст ад пачатку павінен быць "заточаны" пад яго тэлеверсію. 

Ці патрэбен "жывы гук"? 

- Часта даводзілася чуць, быццам "жывы гук" на тэлебачанні - гэта і складана, і дорага, ды і... увогуле не трэба.
- Усё гэта глупства. Памыляюцца тыя, хто кажа, што альтэрнатывы фанаграме на телебачанні няма. "Вопытным шляхам" ужо было даведзена: з тэхнічнага пункту гледжання, забяспечыць належныя ўмовы для працы "жыўцом" цалкам магчыма. А наконт таго, што не трэба... Думаю, многія са мной пагодзяцца: подых "жывога гуку" перадаецца нават праз экран.
Менавіта таму пашырэнне такога прадукту мы разглядаем як перспектыўны напрамак развіцця. I не трэба казаць, быццам нашы артысты не умеюць спяваць жыўцом! Прычым я маю на ўвазе і тых, каго абзываюць "папсавікамі". Пра ўсіх я не скажу, але, напрыклая Аляксей Хлястоў або Аляксандр Саладуха спяваюць лепей за многіх рокераў. I таму ахвотна бяруць удзел у нашай праграме, якая так і называецца: "Жывы гук".
Дарэчы, менавіта яна стане галоўным навагоднім праектам на "Ладзе". Раней там пад Новы год нічога спецыяльнага не рабілі, але сёлета дырэктар канала Сяргей Кухто прапанаваў зладаць вялікі трохгадзінны канцэрт. Яго галоўная адметнасць - менавіга стопрацэнтны "жывы гук". Думаю, яна абвергне згаданыя вамі стэрэатыпы. Многія музыканты сцвярджаюць, што, маўляў, спяваюць яны добра, але ж "гучаць" па тэлевазары не надта. Але мушу адзначыць, што запісу гуку мы надаем не меншую увагу, чым "карцінцы". 

- Пытанне, якое проста не магу не закрануць, - пашырэнне беларускамоўнага сегменту музычна-забаўляльнага вяшчання. Калісьці такія спробы ўжо былі - і, здаецца, удалыя.
- Тут ніякіх штучных абмежаванняў няма і быць не павінна. Калі да нас у студыю прыходзіць Алег Хаменка з гурта "Палац", яму ніхто не скажа: "А давайце па-руску". 

- А ці здолее вядучы падтрымаць з ім размову на беларускай мове?
- Вядома, гэта павінен зрабіць кожны культурны чалавек. 

Ілля СВІРЫН.