Дзень нараджэння любімай перадачы

01.03.2008
"Народная газета", 1 марта 2008 г.


Што такое раніца? Ранішняя гімнастыка, сняданак, зборы ў школу, на працу... і канешне ж бадзёрыя галасы вядучых "Радыёфакта". Наўрад ці знойдзецца той, хто б не ведаў гэтай папулярнай перадачы Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, якая 4 сакавіка адзначае дзень нараджэння.
Менавіта з “Радыёфакта” ў беларускай радыёжурналістыцы з'явіліся "прамыя" эфіры. І, як сцвярджае галоўны дырэктар Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Антон Васюкевіч, гэта акрэсліла новы этап у развіцці радыё ў нашай краіне. Сёння "Радыёфакт" - візітная картка галоўнага радыё Беларусі. Самыя "гарачыя" навіны, афіцыйная хроніка, палітычныя каментарыі, інфармацыя для дзелавых людзей, аператыўныя рэпартажы і прамыя ўключэнні, апошнія звесткі са спартыўных арэн, дакладны прагноз надвор'я...
Аўдыторыя слухачоў канала вельмі шырокая - ад самых маленькіх да самых сталых. Яго слухаюць паўсюль - дома, на працы, у аўтамабілях, па мабільных тэлефонах, у Інтэрнеце. Журналісты даводзяць да слухачоў праўдзівую інфармацыю пра тое, чым жыве сучасная Беларусь. Карэспандэнты “Радыёфакта” працуюць ва ўсiх абласцях Беларусi, а таксама ў Польшчы, Арменіі, Латвіі, Эстоніі, Расii, Украiне.
Як вядома, Беларускае радыё працуе кругласутачна. А для тых, хто не мае магчымасці слухаць "Радыёфакт" раніцай, на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by на працягу сутак захоўваецца электронная аудыёверсія праграмы.

Марина КУЗЬМИЧ.