"Дзень у вялікім горадзе"

07.08.2015

"Звязда"

Жаночае ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе" ў новым тэлевізійным сезоне 2015-2016 застанецца праграмай-іправізацыяй, дзе кожная хвіліна прамога эфіру будзе стварацца не толькі па сцэнарыі, але і сумесна з тэлеаўдыторыяй.

А вось абмяркоўваць тую ці іншую праблему жанчыны будуць у абноўленай кампаніі: да вядомых ужо і любімых гледачамі вядучых далучыцца Настасся Марушка, першы выпуск з якой выйдзе ўжо сёння.

- Праграма "Дзень у вялікім горадзе" для жанчын і пра іх. Таму, як і раней, будзе рабіць акцэнт на інтэрактыў. Вам дастаткова проста патэлефанаваць, каб стаць часткай вясёлай кампаніі, у якой можна падзяліцца сваёй гісторыяй, выказаць уласны пункт гледжання па пытаннях, вынесеных на абмеркаванне, - адзначае кіраўнік праекта Аляксандра Снегіна.

Таму смела далучайцеся да прагляду і ўдзелу ў ток-шоу "Дзень у вялікім горадзе" на тэлеканале "Беларусь 1" з аўторка па пятніцу ў 13.00.

Алена ДРАПКО.