Да капеечкі!

03.04.2015 "Звязда"

Атрымаць на рукі без дай прычыны немалую суму грошай, якія можна траціць як душа пажадае, а табе нічога за гэта не будзе - напэўна, для многіх з нас у падлеткавым узросце гэта была ружовая мара. А вось калі сума дакладна вызначана і патраціць яе не проста можна, а трэба, прычым літаральна ўсю да капеечкі, ды яшчэ неабходна ўкласціся ў адведзены час - гэта ўжо не шопінг для душы, а… амаль што спорт! Або папросту тэлепраект "Капейка ў капейку".

Праграма, якая стала візітоўкай тэлеканала "Беларусь 2", нядаўна адзначыла своеасаблівы юбілей - 25 тыдняў з моманту выхаду ў эфір. І ўвесь гэты час вядучы Ілья Конанаў разам з простымі пакупнікамі вывучае ў буйных універмагах і гандлёвых цэнтрах тактыку і стратэгію шопінгу.

"Патраціць усё" ўдзельнікам праграмы неабходна не больш як за 12 хвілін. Прычым, як заўважылі аўтары праекта "Капейка ў капейку", у залежнасці ад полу героі-пакупнікі прытрымліваюцца розных ліній паводзін на шопінгу.

а гэты момант суадносіны перамог і пройгрышаў у праекце - прыкладна 50/50. Аднак, магчыма, вясновы бум зніжак і распродажаў, а таксама натуральнае жаданне абнавіць сезонны гардэроб зрушаць гэту статыстыку? Даведацца пра гэта, запэўніваюць стваральнікі праграмы "Капейка ў капейку", гледачы змогуць у новых выпусках "шопінг-марафонаў" ужо з 4 красавіка. А стаць удзельнікам праекта з гэтага года можа кожны пакупнік - варта толькі апынуцца ў патрэбны час у тым самым месцы, дзе "палюе" творчая каманда тэлеканала "Беларусь 2".