"Чацвёрты кiт" у моры iнфармацыi

12.04.2008
"Звязда", 12 красавіка 2008 г.


Менавiта такое становiшча на айчынным рынку мяркуе заняць Белтэлерадыёкампанiя. Дапамагчы ператварыць намер у жыццё павiнен абноўлены медыя-партал www.tvr.bу, якi на дадзены момант прадстаўляе карыстальнiкам усе структурныя падраздзяленнi кампанii - 4 тэлеканалы i 5 радыёстанцый - на 3 мовах: беларускай, рускай i англiйскай.
"Вiртуальнае прадстаўнiцтва" ў Iнтэрнэце Белтэлерадыёкампанiя мае з 2000 года. Ужо ў 2003 годзе адбылася першая мадэрнiзацыя рэсурсу; з 2006 года з'явiлiся асобныя сайты ў радыё "Беларусь" (на 5 мовах) i канала "Беларусь-ТБ", а ў сакавiку гэтага года завяршылася чарговае абнаўленне галаўнога партала. Акрамя новага графiчнага дызайну, кiраўнiк галоўнай дырэкцыi Iнтэрнэт-вяшчання Iрына Палажэнцава звярнула ўвагу на павышаную функцыянальнасць рэсурсу, больш зручную навiгацыю, адкрыццё новых сэрвiсаў - скажам, "галасавыя навiны" (дазваляюць слухаць выпускi навiнаў АТН з дапамогай сотавай сувязi), рассылка навiнаў у фармаце RSS, паштовая рассылка iнфармацыi на трох мовах на электронную пошту i г.д. Бадай, адзiны сэрвiс, якi пакуль што не працуе на партале, - пошукавiк на базе разнастайных беларускiх рэсурсаў, але i яго ў хуткiм часе плануецца наладзiць.
Паводле слоў старшынi БТРК Аляксандра Зiмоўскага, задача абноўленага Iнтэрнэт-партала цяпер - пастарацца выйсцi на ўзровень вядучых iнфармацыйных агенцтваў Беларусi, трох "iнфармацыйных кiтоў" - БелаПАН, БелТА, Iнтэрфакс. I ўвайсцi ў гэты пералiк з разлiкам на 15 працэнтаў ад агульнай аўдыторыi карыстальнiкаў.
 
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.