Чацвёра выйдуць, адзiн застанецца

19.01.2008
"Звязда", 19 января 2008 г.


Хто прадставiць нашу краiну на конкурсе, вырашыцца 21 студзеня
Упершыню ў гiсторыi нацыянальнага адбору фiналiстаў праекта "ЕўраФэст" ажно чатыры. Гэта прафесiйнае журы само ўскладнiла сабе работу, але адначасова i дало яшчэ адзiн шанц выканаўцам, каб тыя паказалiся i пераканалi гледачоў, што лепшыя менавiта яны. (Зноў жа, выступiць у прайм-тайм на Першым канале - хiба хто з артыстаў адмовiцца?).
На фiнальным этапе, праўда, тэлегледачы нiякага ўплыву на працэс выбару прадстаўнiка Беларусi на "Еўрабачаннi" ўжо аказаць не змогуць. Хiба толькi прыйсцi ў Палац спорту "пахварэць". Але нагадаць, памiж кiм, уласна, выбiраем, усё адно нялiшне. Прадстаўляем фiналiстаў, першымi, як водзiцца, прапускаем наперад паненак:

Gunеsh
Хто. Гюнеш Абасава, салiстка Маладзёжнага тэатра эстрады. Акрамя рускай i беларускай, спявае таксама на турэцкай, азербайджанскай, англiйскай мовах. Валодае адметным голасам - сапрана шырокага дыяпазону.
Дасягненнi. На сцэну ўпершыню выйшла ў 8 гадоў, адлiк прафесiйнай кар’еры пачала з 2000 года. Паспела выпусцiць тры разнапланавыя альбомы.
2000 год - Прыз глядацкiх сiмпатый на Мiжнародным конкурсе "Мальвы" (Польшча), 2002-і - дыплом i прыз глядацкiх сiмпатый Мiжнароднага конкурсу "Залаты Скiф" (Украiна), 2003-і - дыплом Мiжнароднага конкурсу сучаснай музыкi "Disсоvеrу" (Балгарыя), I прэмiя Мiжнароднага конкурсу папулярнай эстраднай песнi "Ялта-2003", гран-пры Мiжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў "Янтарная зорка-2003" (Юрмала, Латвiя), 2005-ы - II прэмiя конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песнi "Славянскi базар у Вiцебску".
Спроба ўдзелу ў адборы. Трэцяя. У 2005 годзе Гюнеш трапiла ў другi тур сярод 13 паўфiналiстаў, у 2006-ым - у 15 фiналiстаў.
Песня. "I саn`t livе withоut уоu", напiсаная спецыяльна для ўдзелу ў праекце "ЕўраФэст", прычым музыку напiсала сама Гюнеш, а словы - М.Хайдбаева i Г.Галушка. Прадстаўляе спалучэнне розных музычных накiрункаў, уключаючы рок.
Наколькi зменiцца нумар для фiнальнага выступлення? Памяняецца аранжыроўка, але нязначна. Гэтаксама iншым будзе iмiдж самой спявачкi - крыху менш агрэсiўны макiяж, iншая сукенка i, магчыма, прычоска.
Стаўленне да конкурсу i канкурэнтаў. Нягледзячы на тое, што ў 2006 годзе пакрыўджаная Гюнеш гучна абвясцiла, што больш спрабаваць прабiцца на конкурс не будзе, сёлета не ўтрымалася. Пра iншых удзельнiкаў гаворыць спакойна i прыязна, асобна жадае ўдачы гурту "По Глазам", але перамагчы i паехаць у Бялград хоча сама. Вельмi хоча.

Руслан Аляхно
Хто. Руслан Аляхно, раней беларускi, зараз - расiйска-беларускi (ён сам сябе так прадстаўляе. - Аўт.) артыст. Былы салiст акадэмiчнага ансамбля песнi i танца Узброеных Сiлаў Беларусi, цяпер - "прадукт" прадзюсарскай работы Кiма Брэйтбурга.
Дасягненнi. 2001 год - гран-пры фестывалю ваенна-патрыятычнай песнi ў Расii, 2003 год - тытул "Чысты голас" на фестывалi "На скрыжаваннях Еўропы", лаўрэат "Залатога шлягера" ў Магiлёве i фестывалю эстраднай песнi "Маладзечна", 2004 год - 2-ое месца на Мiжнародным конкурсе "Мальвы" (Польшча), перамога ў тэлепраекце РТР "Народны артыст-2", 2005-ы - прызёр фестывалю-конкурсу патрыятычнай песнi "Гэта Радзiма мая" (Расiя). У гэтым жа годзе выпусцiў дэбютны альбом, рыхтуецца другi.
Спроба ўдзелу ў адборы. Першая, хоць летась Руслана прадракалi як аднаго з кандыдатаў ад Расii.
Песня. "Hаstа lа vistа", музыку напiсаў удзельнiк гурта "Прэм’ер-мiнiстр" Тарас Дзямчук, а словы - Элеанора Мельнiк. Гэта першая ў рэпертуары Руслана песня на англiйскай мове - i яму, паколькi ў школе вывучаў французскую, даволi цяжка з правiльным вымаўленнем: "Я быццам той сабака, якi ўсё разумее, але сказаць не можа", - жартуе Руслан. Рэпецiраваць даводзiцца кожны дзень, а ў выпадку перамогi будуць прызначаны яшчэ дадатковыя заняткi з педагогам па мове.
Наколькi зменiцца нумар для фiнальнага выступлення? Сама песня калi i памяняецца, то вельмi нязначна. У нумары будзе задзейнiчаны балет.
Стаўленне да конкурсу i канкурэнтаў. "Нi на адным конкурсе я не зацыклiваўся на тым, каб лiчыць кагосьцi сваiм канкурэнтам. Усе ўдзельнiкi вартыя перамогi, усiм жадаю ўдачы. Шанцы перамагчы ёсць у кожнага, бо конкурсныя песнi даволi моцныя".

Гурт "Litеsоund"
Хто. Заснавальнiкамi рок-квартэта выступiлi браты Дзмiтрый i Уладзiмiр Каракiны, з якiх першы выступае вакалiстам i аўтарам песень, другi - гiтарыстам i сааўтарам. Першапачаткова гэта ўвогуле быў акустычны дуэт, у якiм браты паспяхова выступалi ў ЗША, Кiтаi, Расii i Беларусi. Потым гурт дапоўнiўся ударнiкам Сяргеем Гiнько i басiстам Марыё Гулiнскiм. Годам нараджэння "Litеsоund" лiчыцца 2004-ы. (Дарэчы, напiсаннне назвы спецыяльна выбрана такiм - не "light", а "litе". Як тлумачаць самi ўдзельнiкi, гэта каб пазбегчы асацыяцыi з цыгарэтамi).
Дасягненнi. 2002 год - лаўрэаты конкурсаў "MОVА sоngwritеrs’ соmреtitiоn" (ЗША) i "Mоdеrn Rосk Bаnds Соmреtitiоn" (Кiтай), 2006 год - 1-ае месца на мiжнародным конкурсе ў Iталii, 2007-ы - перамога на фестывалi "Амбасовiшча", 2-ое месца Дзмiтрыя Каракiна на Мiжнародным конкурсе вакалiстаў "Песнi мiру" (Малдова). У 2005 годзе быў запiсаны першы максi-сiнгл у стылi поп-рок. Напрыканцы зiмы плануецца прадставiць прэм’еру дэбютнага клiпа гурта - на песню "With Yоu". Акрамя таго, хлопцы ўдзельнiчаюць у розных пабочных праектах у якасцi аранжыроўшчыкаў, аўтараў песень i нават прадзюсараў.
Спроба ўдзелу ў адборы. Трэцяя. У 2006 i 2007 гадах стабiльна ўваходзiлi ў лiк паўфiналiстаў.
Песня. Кампазiцыя "Dо Yоu Bеliеvе" - даволi тыповы твор мэйнстрыму, напiсаны спецыяльна для ўдзелу ў "ЕўраФэсце". Аўтар музыкi - Дзмiтрый, аўтар слоў - Уладзiмiр Каракiн. У падрыхтоўцы нумара да конкурсу, адзначым, дапамагае таксама Пётр Елфiмаў.
Наколькi зменiцца нумар для фiнальнага выступлення? Песню лiчаць вельмi ўдалай, так што яе мяняць не будуць. Што тычыцца пастановачнай часткi, абяцаюць нешта зусiм iншае ў параўнаннi з паўфiналам - музычную гiсторыю, стылiзаваную пад 50-ыя гады.
Стаўленне да конкурсу i канкурэнтаў. "Мы высока ацэньваем нашых канкурэнтаў i лiчым, што кожны з iх варты прадставiць нашу краiну на "Еўрабачаннi". А яшчэ мы думаем, што "Еўрабачанне-2008" - гэта проста музычны конкурс, i не варта ставiцца да яго празмерна сур’ёзна", - паведамiлi браты на онлайн-канферэнцыi ореn.bу.

Гурт "По Глазам"
Хто. Вакал, музыка, паэзiя - Стася (Станiслава Зылiкава), барабаны - Яўгенiя Найдовiч, клавiшныя, гiтара - Аляксей Лiп, клавiшныя, аранжыроўкi - Мiкiта Патупчык, бас-гiтара, аранжыроўкi - Валерый Кутасевiч. Годам нараджэння гурта лiчыцца 2000-ы.
Дасягненнi. 2003 год - выйшаў дэбютны альбом "Сонца разлiваецца" на адным з буйных расiйскiх лэйблаў. У гэтым жа годзе гурт атрымаў званне "Рок-адкрыццё года ў Расii". Каманда супрацоўнiчала з вядомым прадзюсарам Максам Фадзеевым, а за час жыцця i пошукаў натхнення ў Маскве салiстка паспела нават зняцца ў фiльме "Падмена, цi Шоу цаной у жыццё", дзе сыграла сама сябе. Рыхтуецца другi альбом гурта.
Спроба ўдзелу ў адборы. Першая. Можна сказаць, што дэбютантам шанцуе, а можна - што вопыт працы ў расiйскiм шоу-бiзнэсе дапамог.
Песня. "Дзяўчынка 3000-х гадоў", словы i музыка Стасi - англамоўная кампазiцыя ў стылi электра-рок. У прыпеве наўмысна ўжываюцца словы на некалькiх мовах, у тым лiку рускай - "каму будзе незразумела, каментатар перакладзе", - лiчыць Стася.
Наколькi зменiцца нумар для фiнальнага выступлення? Хоць прафесiяналы i раiлi дапрацаваць песню, але гурт вырашыў коней на пераправе не мяняць. "Шоу - гэта мы самi", - адказваюць удзельнiкi гурта, калi ў iх спытаць пра пастаноўку. Галоўная фiшка нумара - сукенка вакалiсткi, зробленая ў выглядзе сцягаў розных краiн.
Стаўленне да конкурсу i канкурэнтаў. "Конкурс - з’ява слiзкая, нiколi не ведаеш, на чым i дзе паслiзнешся. Але мы робiм усё магчымае i нават немагчымае. Жадаем усiм удачы, бо "Еўрабачанне" - гэта выдатныя шанцы на будучыню".

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.