Чараўніца з Плошчы мастацтваў

04.11.2005
"Літаратура і мастацтва", 4 лістапада 2005 г.


Летам 1955 года была ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга Мінскага тэлецэнтра. Хаця падрыхтоўчыя работы яшчэ працягваліся, 1 студзеня 1956 г. дыктар упершыню звярнуўся да тэлегледачоў Мінска: "Добры вечар! Віншуем з Новым годам! Пачынаем нашы пробныя перадачы..."
У першы год існавання Беларускага тэлебачання ля блакітных экранаў збіралася 4,5 тысячы гледачоў. Тагачасны Мінскі тэлецэнтр быў разлічаны на аднапраграмнае вяшчанне.
Мінула паўстагоддзя. За гэты час мільёны гледачоў былі сведкамі таго, як мянялася тэхніка, прыходзілі новыя людзі, з'яўляліся ў эфіры сучасныя тэлепраекгы, знікалі старыя перадачы.
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь сёння - гэта Першы Нацыянальны тэлеканал, "Беларусь-ТВ" і "Лад"; Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё і радыёканал "Культура"; пяць абласных тэлерадыёкампаній. Гіганцкае ўтварэнне са сваім складаным і напружаным арганізацыйным, творчым, матэрыяльна-тэхнічным жыццём, якое забяспечваюць захопленыя сваёй справай таленавітыя людзі.
У ліку іх - адметаая асоба, рэжысёр, аўтар, сааўтар многіх вядомых тэлефестываляў і перадач Наталля Сідзельнікава.

- Наталая Пятроўна, раскажыце, калі ласка, што прывяло вас на ТБ?
- На тэлебачанне я прыйшла зусім выпадкова. У свой час скончыла музычнае вучылішча імя Глінкі па класе фартэпіяна. Маці вельмі хацела, каб мая праца была звязаная з музыкай. А калі мне прапанавалі пасаду памочніка рэжысёра, маці ўзрадавалася. Крыху пазней я паступіла ў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытуг на рэжысёрскі факультэт. I неўзабаве працавала з цудоўнымі людзьмі, акцёрамі, такімі, як Віктар Тарасаў, Віктар Лебедзеў, Аляксандр Ткачонак. Яны мяне ў прафесіі многаму навучылі.

- 3 якіх праграм пачалася ваша кар'ера наТБ?
- Я магу з упэўненасцю сказаць, што за 35 гадоў працы на тэлебачанні змагла паспрабаваць свае сілы ва ўсім спектры музычных перадач: такіх, як фестываль "Песню бярыце з сабой" (праходзіў фестываль каля 10 гадоў), займальная праграма "Соль у мажоры", перадача "Сустрэнемся пасля 11-ці", першая інтэрактыўная праграма "Красворд", фестываль народнай творчасці "Залатыя ключы" (там кожны выканаўца дэманстраваў свае здольнасці, а лепшыя з лепшых удзельнікаў фестывалю выходзілі на вялікую сцэну).

- А што да "Славянскага 6азару" ў Віцебску"...
- Гэтае спалучэнне слоў ужо традыцыйна вызначае трыумф самага буйнога ў Беларусі відовішчнага і грандыёзнага форуму мастацтваў. Сёлета Віцебск 14-ы раз збіраў сваіх сяброў, музыкантаў-выканаўцаў, артыстаў і, вядома ж, журналістаў. Гэта - яркае свята славянскай душы і песні. А Беларускае тэлебачанне дало магчымасць вялікай колькасці гледачоў далучыцца да яго. Сачыць за фестывальнымі падзеямі можна было на Першым Нацыянальным, на тэлеканалах "Лад" і "Беларусь-ТВ".

- Раскажыце, як з'явілася прагряма "На скрыжаваннях Еўропы"?
- Я і паэт Аляксандр Лягчылаў (нядаўна скончылася яго зямное жыццё) жадалі стварыць нейкі беларускі аналаг "Еўрабачання". Назва выклікала шмат спрэчак. Сёння гэта праграма зрабілася медыйнай пляцоўкай, асноўнай мэтай якой з'яўляецца раскрыццё і падтрымка маладых талентаў, прапаганда і папулярызацыя творчасці беларускіх выканаўцаў.

- Наталля Пятроўна, а што для вас праца над пряграмай "Плошча мастацтваў" ?
- Увогуле, я ўдзячная тэлеканалу "Лад" за дадзеную магчымасць здзейсніць свае планы праз праграму "Плошча мастацтваў". Гэта праграма пра тэатральныя і музычныя падзеі. У ёй я расказваю пра таленавітых акцёраў і музыкантаў, пра іх лёсы і нялёгкі творчы шлях. Гэтая перадача мне найбольш блізкая.

- А беларускія гледачы могуць быць удзячныя той невыпадковай "выпадковасці", што прывяла вас, вобразна кажучы, на Плошчу Мастацтваў - у свет мастацкага тэлевяшчання, які пашырае свае межы.

Марыя КАЧУРКА.