"Бяседа" выступіла ў Слоніме

05.09.2015

По сообщению gs.by (Газета "Слонімская")

Беларускі калектыў "Бяседа" ў пятніцу, 4 верасня, парадаваў слонімцаў сваімі песнямі і скокамі ў духу нацыянальнага фальклору. На гэты канцэрт у раённы цэнтр культуры сабралася некалькі соцень гараджан. Паглядзець і паслухаць сваіх любімых артыстаў прыйшлі людзі розных узростаў, але ў сваёй большасці гэта былі мужчыны і жанчыны сталага веку. Канцэрт адбыўся ў рамках агульнанацыянальнай акцыі "Любіць Беларусь".

Яўген ВАЛАДАШЧУК.