"Бяседа" выступіла ў Брэсце

05.10.2015

По сообщению vb.by ("Вечерний Брест")

Рэспубліканская акцыя "Любіць Беларусь" набліжаецца да святочнага фіналу. 3 кастрычніка тэлеканал "Белаурсь 3" Белтэлерадыёкампаніі сумесна з Рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем "Белая Русь" і знакамітым ансамблем "Бяседа" завяршылі масштабную акцыю "Любіць Беларусь" у Брэсце.

У верасні калектыў праехаў амаль 5 тысяч кіламетраў. Канцэртную праграму ўбачылі 14 тысяч гледячоў па ўсёй краіне. Напрыканцы акцыі "Бяседа" завітала ў Брэсцкую вобласць. Фінальныя акорды прагучалі 3 верасня ў брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры.

"Мы дзякуем кожнаму, хто завітаў на нашы канцэрты, - выступіла перад канцэртам салістка "Бяседы" Таццяна Лазоўская. - Мы заўсёды ведалі, што нас любяць і чакаюць па ўсёй краіне. Але так, як нас сустракалі падчас акцыі "Любіць Беларусь", нас не сустракалі нідзе і ніколі. Дзякуй вам, сябры! Мы жывем і спяваем для вас!"

На прэс-канферэнцыі, якая адбылася перад выступленнем ансамбля, са словамі падзякі выступіў дырэктар тэлеканала "Беларусь 3" Віктар Маючы, намеснік старшыні ГА "Белая Русь" Генадзь Іванчын. Віктар Маючы падкрэсліў, што працяг акцыі магчымы, таму што ў кожным горадзе на канцэрце быў аншлаг.

У наступным годзе ансамбль будзе адзначаць 25-годдзе. Мастацкі кіраўнік ансамбля, народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны падзяліўся, што радушны прыём і любоў да іх творчасці натхняе калектыў працаваць і радаваць сваіх слухачоў.

Поўная зала сустрэла "Бяседу" авацыяй. Разам з ансамлем вандравала і вядучая праграмы "Размаўляем па-беларуску" на тэлеканале "Беларусь 3" Алена Трацэнка. Падчас канцэртаў публіка не толькі далучалася да народнай песеннай творчасці, але і паспрабавала сябе ў якасці мовазнаўцаў. Вядучая адмеціла, што самымі смелымі амаль ва ўсіх гарадах былі жанчыны.

Фінальны гала-канцэрт адбудзецца 10 кастрычніка ў Мінску ў Палацы Рэспублікі. Тыму, хто не трапіў на канцэрт ў сваім горадзе, не варта засмучацца: тэлегледачы могуць ўбачыць фрагменты канцэртаў, пазнаёміцца з гісторыка-культурнай спадчынай беларускіх гарадоў, даведацца, чым жывуць розныя рэгіёны нашай краіны, у спецыяльна падрыхтаванным цыкле праграм "Вандроўка з Бяседай". З 6 па 10 кастрычніка глядзіце паўтор усіх выпускаў кожны дзень у 21.00 на тэлеканале "Беларусь 3".

Дар'я СІНКЕВІЧ.