Больш iнфармацыi i дынамiкi!

29.08.2006
"Звязда", 29 верасня 2006 г.


Беларускае радыё ўступае ў новы вяшчальны сезон, каб знаёмiць нас з галоўнымi падзеямi жыцця
У эфiры Першага нацыянальнага
Прыхiльнiкi Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё могуць супакоiцца: ён не зменiць сваiх асноўных прыярытэтаў. Праўда, некаторыя невялiкiя адрозненнi, аб якiх варта паведамiць, ёсць. Самым значным праектам стане радыёдыскусiя "Акцэнты", дзе вялiкая ўвага ўдзелена рэалiзацыi праграм сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны на 2006-2010 гады. Праграма "Ранiца з Беларускiм радыё" ператварылася ў штодзённы iнфармацыйны блок, дзе з’явiлiся новыя рубрыкi: "Спецыяльны рэпартаж", "Прэс-экспрэс" (аналiз матэрыялаў замежных СМI), "Навiны культуры". Папулярны ў мiнулым сезоне праект "Радыё.bу" перанесены з чацвярга на пятнiцу i будзе выходзiць з паўторам у суботу. Новая праграма "Дзецi Беларусi" закране праблемы дэмаграфii, выхавання маладога пакалення i дзяржаўнай падтрымкi сям’i. Аб аднаўленнi i развiццi вёскi раскажуць "Сельская ранiца", "Беларуская вёска. Час аднаўлення" i "Падворак". Мерам па ўмацаванню бяспекi i дысцыплiны прысвечаны праекты "Прававы канал" i "Формула бяспекi". Радыёагляд беларускага перыядычнага друку "Чытаем прэсу" будзе выходзiць у эфiр ужо двойчы на дзень - а 9-й i 14-й гадзiнах. Па просьбах слухачоў павялiчаны хранаметраж праграм "Беларусь-Расiя: гранi станаўлення Саюзнай дзяржавы", "Памятай iмя сваё...", "Армейская пошта". Перадача "Зваротная сувязь" стане iнфармацыйна-аналiтычнай iнтэрактыўнай праграмай аб тэле- i радыёканалах Белтэлерадыёкампанii. У новым сезоне аднаўляецца пастановачная лiтаратурна-драматычная перадача "Тэатр Беларускага радыё" з удзелам беларускiх акцёраў i выкарыстаннем фондавых запiсаў. З’яўляюцца новыя музычныя праграмы "Музыка ночы", "Славянскiя мелодыi", "Сустрэчы з песняй", "Аўтограф", "На новы лад".

Разам з "Культурай"
У новым сезоне канал павялiчвае аб’ём iнфармацыйнага вяшчання i прапануе ацанiць 11 новых праектаў. Сярод iх "Беларускiя замалёўкi" (аб памятных месцах краiны), "Новая класiка", "Форум", "Ранiшнi госць", "Наасферны запаведнiк" (дыялог з вучонымi), "Жывая музыка", "Партрэт дня" i г. д. Новая перадача "Рэтра-хiт" будзе па заяўках слухачоў.

Слухачам "Сталіцы"
З’яўляецца пяцiхвiлiнны ранiшнi блок культурна-пазнавальных праграм "Сталiчны навiгатар", "Падзеi i асобы", "Мая прафесiя", "Тлумачальны слоўнiк", а таксама iнфармацыйна-аналiтычная перадача "Перспектыва" аб стратэгii развiцця Мiнска да 2020 года. Больш дынамiчным стане музычнае вяшчанне. У рамках "Гадзiны мадэратара" кожны дзень будзе праводзiцца конкурс на лепшае веданне савецкай i беларускай эстраднай музыкi.

У эфіры "Беларусі"
З 19-i да 2-х гадзiн (па еўрапейскаму часу да 24.00) будуць гучаць пазыўныя гэтай радыёстанцыi, прычым да 21 гадзiны вяшчанне будзе весцiся на роднай мове, пасля i да 22-х - на нямецкай, у iнтэрвале памiж 22-я i 24 гадзiнамi - на англiйскай мове, з поўначы да 2-х - на рускай.
Галоўнае адрозненне ад мiнулага сезона - на дзве гадзiны ў суткi павялiчваецца аб’ём эфiрнага вяшчання. Тры разы ў тыдзень на кароткiх i сярэднiх хвалях радыёстанцыi можна будзе пачуць навiны на польскай мове. Акрамя таго, плануецца на гадзiну ў суткi пашырыць часавыя рамкi нямецкамоўнага вяшчання i на дзве - англамоўнага. З’явяцца новыя перадачы: "Начны час з радыёстанцыяй "Беларусь" i "Ваенная панарама" на рускай мове, "Будпляцоўка" i "Прыватны сектар" - на англiйскай.

Аматарам "Радыус-FM"
Стане больш iнфармацыйна-аналiтычных праграм. Iх аснову складуць два выпускi ў гадзiну "Навiн", ток-шоу "Наш погляд", аналiтычныя перадачы "Буйны план", "Эпiзоды тыдня", "Ведамасцi", "Каментарый дня". Раннiшнi эфiр з 7-i да 10 гадзiн напоўняць рубрыкi з карыснымi парадамi i цiкавымi паведамленнямi. Пачне працаваць сумесны з Нацыянальным цэнтрам прававой iнфармацыi праект "Дзелавы панядзелак", а ў суботу з’явiцца новая iнтэрактыўная перадача "Добразычлiвец". I гэта не ўсе сюрпрызы.

Iрына АНАТАВА.