Блiжэй да Кубы

26.07.2007
"Звязда", 26 ліпеня 2007 г.


Сёння на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё праходзiць тэматычны дзень, прысвечаны развiццю беларуска-кубiнскiх адносiнаў.
Як паведамiлi "Звязде" ў прэс-службе БТРК, гэтая акцыя праводзiцца ў рамках Пагаднення аб супрацоўнiцтве ў галiне радыё i тэлебачання, што заключылi ў лiстападзе 2006 года Кубiнскi iнстытут радыё i тэлебачання i Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанiя Рэспублiкi Беларусь.
На працягу дня ў iнфармацыйных i грамадска-палiтычных праграмах выступяць прадстаўнiкi дыпламатычных мiсiй абедзвюх краiн, а таксама парламентарыi, псiхолагi, эканамiсты, навукоўцы, прадстаўнiкi грамадскiх арганiзацый, ветэраны. У эфiры перадач "Радыёфакт", "Пастфактум", "Актуальны мiкрафон", "Падзеi: факты i каментарыi" прагучаць каментарыi наконт развiцця палiтычнага дыялогу памiж дзвюма дзяржавамi, супрацоўнiцтве ў Руху недалучэння, узаемнай падтрымцы на мiжнароднай арэне. Асаблiвая ўвага будзе надавацца пытанням супрацоўнiцтва ў сферы эканомiкi, навукi, культуры.
Пабрацiмскiя сувязi Мiнска i Гаваны - тэма перадачы "Сёння i заўтра", а аб маладзёжным фестывальным руху раскажуць у праграме "Адкрытая пляцоўка" прадстаўнiкi беларускiх маладзёжных арганiзацый. Пра традыцыi i звычаi кубiнскага народа, асаблiвасцi нацыянальнай кухнi ў рамках "Сямейнага радыё" раскажуць слухачам самi кубiнцы, якiя пражываюць у Беларусi. А з лiтаратурай, музыкай, гiсторыяй Кубы пазнаёмяць аўдыторыю даследчыкi ў перадачы "Культурная прастора". У тэматычных канцэртных праграмах прагучаць песнi i музыка жыхароў далёкага вострава...

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.