Беларусы ўбачаць iнаўгурацыю Барака Абамы ў прамых уключэннях з ЗША

17.01.2009
"Звязда", 17 студзеня 2009 г.


Для асвятлення цырымонii прывядзення да прысягi Барака Абамы ў якасцi 44-га прэзiдэнта ЗША ў Вашынгтон накiроўваецца здымачная група Агенцтва тэленавiнаў Белтэлерадыёкампанii. Дарэчы, гэта адзiныя прадстаўнiкi беларускiх СМІ, якiя атрымалi акрэдытацыю на мерапрыемства.
20-21 студзеня ў выпусках навiнаў на Першым канале ў прамых уключэннях з ЗША спецыяльны карэспандэнт АТН Дзянiс Кур'ян раскажа падрабязнасцi цырымонii iнаўгурацыi Барака Абамы. Ужо вядома, што гэта падзея збярэ рэкордную колькасць гледачоў, якiя жадаюць убачыць мерапрыемства на свае вочы, i прадстаўнiкоў мас-медыя з усяго свету.
Акрамя таго, гарадскiя ўлады Вашынгтона адзначаюць, што мерапрыемства стане адным з самых дарагiх у гiсторыi ЗША - па iх разлiках, яно абыдзецца федэральнаму бюджэту не менш як у 47 мiльёнаў долараў. Але ёсць i iншыя меркаваннi. Паводле папярэднiх ацэнак Thе Guаrdiаn, выдаткi на арганiзацыю грандыёзнага мерапрыемства - падарожжа на цягнiку з Фiладэльфii ў Вашынгтон, урачысты абед, парад, афiцыйныя прыёмы i балi i непасрэдна iнаўгурацыю - перавысяць 150 мiльёнаў долараў ЗША.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.