Беларускі парад Перамогі ўбачаць у Расіі і ва Украіне

07.05.2010
"Звязда", 7 мая 2010 г.


А праз спадарожнік - і яшчэ ў больш як 50 краінах свету
Прамую трансляцыю святочнага парада і шэсця, што праходзіць мая ў сталіцы, традыцыйна паказвае ў Беларусі Першы канал. Аднак 9 ўрачыстае мерапрыемства змогуць убачыць і гледачы іншых краін. "У сёлета гэта сувязі са значнасцю даты і зацікаўленасцю нашых партнёраў па еўрапейскім вяшчальным саюзе Белтэлерадыёкампанія будзе весці спадарожнікавую трансляцыю ваеннага парада, прысвечанага 65-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне", - паведамілі ў прэс-службе БТРК.
Па дамоўленасці беларускага боку з Нацыянальнай тэлекампаніяй Украіны скарочаную версію парада і шэсця, што адбудуцца ў Дзень Перамогі ў Мінску, пакажа ўкраінскі Першы нацыянальны канал. Запланавана таксама прамое ўключэнне з расповедам пра святочныя мерапрыемствы ў Беларусі ў выпуску навінаў расійскага тэлеканала ГРТ. А з дапамогай спадарожнікавых каналаў трансляцыю парада ў Мінску змогуць прымаць 75 тэлекампаній з краін Еўропы, Блізкага Усходу і Паўночнай Амерыкі!

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.