"Беларусь-ТБ" убачаць у Паўночнай Амерыцы

10.04.2008
"Звязда", 10 красавіка 2008 г.


Скласцi сваё ўяўленне пра жыццё i падзеi ў Беларусi змогуць жыхары ЗША, Канады, а таксама Мексiкi, Гватэмалы, Пуэрта-Рыка, Кубы i Дамiнiканскай Рэспублiкi. На тэрыторыi гэтых краiн цяпер распаўсюджваецца сiгнал канала "Беларусь-ТБ".
Вяшчанне пачалося дзякуючы дамоўленасцi з кампанiяй "Frаnсе Tеlесоm", даччынае падраздзяленне якой GlоbеСаst распаўсюджвае ў ЗША больш як 200 мiжнародных тэле- i радыёканалаў на 35 мовах з 42 краiн свету. У прыватнасцi, беларускi тэлеканал уваходзiць у пакет нароўнi з азербайджанскiм, армянскiм, iзраiльскiм i двума расiйскiмi каналамi, якiя запатрабаваныя ў амаль 10-мiльённай аўдыторыi рускамоўнай дыяспары. Прычым, паводле слоў дырэктара дырэкцыi "Беларусь-ТБ" Валерыя Радуцкага, эмiгранты выказалi зацiкаўленасць менавiта ў дзяржаўным тэлеканале - "унутранай вытворчасцi" прыватнага тэлебачання iм i без таго хапае. Нашым суайчыннiкам "Беларусь-ТБ" прапануе вялiкi спектр культурных i забаўляльных, спартыўных, асветнiцка-адукацыйных, сацыяльна-палiтычных праектаў, дакументальных i мастацкiх фiльмаў, а таксама навiнаў - на рускай i беларускай мове. А вось рэкламы ў эфiры спадарожнiкавага тэлеканала няма ўвогуле, бо канал мае канцэпцыю некамерцыйнага.
Увогуле на дадзены момант, паводле слоў кiраўнiка тэлеканала, патэнцыяльная аўдыторыя "Беларусь-ТБ" складае каля 220 мiльёнаў чалавек.
 
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.