Беларусь-ТБ у Расіі глядзяць ахвотней за CNN

30.07.2010
"Звязда", 30 ліпеня 2010 г.


Так сцвярджае група COMSON - афіцыйны прадстаўнік кампаніі Research Іnternatіonal у Расіі. Кампанія ўваходзіць у Kantar Group, трэцюю па велічыні даследчую групу ў свеце.
"Беларусь-ТБ" - дзяржаўны некамерцыйны тэлеканал, які ажыццяўляе вяшчанне за межы Беларусі 24 гадзіны ў суткі.
Паводле вынікаў, да якіх прыйшлі даследчыкі рэйтынгу спадарожнікавых (неэфірных) тэлеканалаў у Расіі, "Беларусь-ТБ" знаходзіцца на трэцім месцы па папулярнасці, саступаючы толькі каналам "Расія 24" і "Euronews". Беларускі тэлеканал абышоў "CNN" і RTVі.
Як паказала даследаванне, спадарожнікавае ТБ у Расіі глядзіць 32 працэнты насельніцтва. 50 працэнтаў з гэтай лічбы аддаюць перавагу "Беларусь-ТБ". Прычым асноўнымі аргументамі "pro" рэспандэнты назвалі інфарматыўнасць, жанравую разнастайнасць і рускую мову вяшчання беларускага тэлеканала. У даследаванні ўзяло ўдзел дарослае (ад 16 гадоў) і дзіцячае (10-15 гадоў) насельніцтва гарадоў Расіі з насельніцтвам больш за 100 тысяч чалавек. Атрыманыя звесткі рэпрэзентатыўныя для 62,5 млн чалавек. Даследаванне было праведзена на заказ Белтэлерадыёкампаніі.

Ілья ЛАПАТО.