"Беларусь" расказвае пра Беларусь

22.05.2002
"Народная газета", 22 мая 2002 г.


У той час, як большасць з нас яшчэ ці ўжо спіць, у свеце гавораць пра Беларусь. Праз моры і акіяны, горы і раўніны на 70 краін чатыры гадзіны ў суткі на чатырох мовах вяшчае радыёстанцыя "Беларусь". Замежная рэдакцыя ў эфіры вось ужо 40 гадоў.

Радыёстанцыя "Савецкая Беларусь" у 1962-м і сённяшняе вяшчанне - гэта вялікая розніца. Тады была вельмі кароткая праграма: два разы на тыдзень па 15 хвілін. Голасам дыктараў дзяржава звярталася да сваіх суайчыннікаў, якія па тых ці іншых прычынах пакінулі Радзіму. Адкрытым тэкстам вялася прапаганда савецкага ладу жыцця. А мэта была адна - вярнуць людзей у краіну. Такі разлік не спрацаваў. Хаця, як адно з выключэнняў, прыгадваецца сям'я Сяргея Картэса. Бацькі сённяшняга кіраўніка беларускай оперы некалі жылі ў Аргенціне. У тым, што яны вярнуліся, вядома ж, ёсць заслуга і радыё.
Сёння кіраўніцтва "Беларусі", рэальна ацэньваючы сітуацыю, не прэтэндуе мець славу людзей, якія робяць усё магчымае, каб вярнуць суайчыннікаў. Але ўсё ж і ў тыя часы было і добрае: матэрыялы рабіліся з цеплынёй і любоўю да Бацькаўшчыны.

Гэтыя традыцыі тут імкнуцца захаваць. Слова кіраўніку дырэкцыі радыёстанцыі "Беларусь" дырэкцыі міжнароднага і рэгіянальнага вяшчання Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Наталлі Хлебус:
- Чытаючы пісьмы і водгукІ, што прыходзяііь да нас, мы адчуваем, як недзе за тысячы вёрст чалавек імкнецца да Бацькаўшчыны. Ведаем, што яму цікава і чым заняты яго думкі. Часта нашы прыхільнікі самі падказваюць тэмы. I каб бьшь бліжэй да сваіх слухачоў. стараемся адпавядаць іх патрабаванням.
А патрабаванні, трэба заўважыць, з часам змяніліся. Зараз зусім іншая дыяспара. Дзеці і ўнукі тых, хто з'ехаў 20-30 гадоў, ужо не валодаюць беларускай мовай. Да таго ж жыццё дыктуе свае ўмовы - трэба рассказваць пра нашу краіну на ўвесь свет. У 1985 годзе выйшла першая праграма на нямецкай мове. І сёння на гэту праграму пішуць людзі з Чэхіі, Даніі, Швецыі, краін Балтыі і іншых. Чатыры гады таму пайшлі пісьмы на англамоўныя выпускі. Прыемныя водгукі прыходзяць і на "рускія" перадачы. Наталля Хлебус расказала, як аднойчы атрымалі пісьмо з Японіі, дзе чалавек прасіў вучыць іх рускай мове - такой прапанове адначасова радаваліся і здзіўляліся. Бо наша радыё імкнецца ў першую чаргу прадстаўляць Беларусь, выводзіць яе на еўрапейскі ўзровень. Часам бывае няпроста змяніць уражанне, што склалася праз нашу дзяржаву, - яшчэ шмат у нашай краіне нядобразычліўцаў, якія ў сваіх інтарэсах ганьбяць тую мясціну, дзе нарадзіліся.

На "Беларусі" працуе 12 чалавек, і, як гаворыць дырэктар, няма дваіх падобных, кожны - асоба са сваімі поглядамі. Сапраўдны старажыл - Валянціна Няўзорава, яна на радыё 37 гадоў з 40. На яе плячах увесь спектр сацыяльнага жыцця. За музычныя перадачы адказвае прафесіянал з вялікай літары Ала Луцэнка. Ёсць там нават магістр - Вячаслаў Лакцюшын, прыкметная асоба - немец Юрген Эберхардт. Побач з імі моладзь. Вось такі сплаў вопыту, мудрасці і маладосці і працуе над штодзённымі выпускамі, разносіць весткі пра маленькую краіну Беларусь па ўсім свеце.

Яна МІЛЕЎСКАЯ.